Перайсці да зместу

Рыгор Рыгоравіч Будзько

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Р. Будзько)
Рыгор Рыгоравіч Будзько
Дата нараджэння 4 красавіка 1933(1933-04-04) (91 год)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Член у
Узнагароды

Рыгор Рыгоравіч Будзько (нар. 4 красавіка 1933, в. Арэпічы, Жабінкаўскі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі архітэктар.

Скончыў у 1957 годзе Львоўскі політэхнічны інстытут. 3 1957 года працаваў у Гродзенскім аблпраекце, з 1961 у інстытуце «Брэстграмадзянпраект» (галоўны архітэктар праектаў), з 1979 галоўны архітэктар інстытута «Брэстсельбудпраект».

Член Саюза архітэктараў СССР з 1959 года. Пражывае ў г. Брэст.

Дом Саветаў (гарвыканкам)
Галоўны корпус педагагічнага інстытута

Асноўныя работы: будынкі праектнага інстытута «Меліявадгас» у Пінску (1968)[1], забудова цэнтральнай сядзібы саўгаса «Мухавецкі» Брэсцкага раёна (1969), жылы дом па вул. Маскоўскай (1966), ансамбль жылых дамоў па бульвары Касманатаў (1979)[2], праект мікрараёна Усход 3 (1978, усе ў сааўт.), галоўны корпус педагагічнага інстытута (1981) у Брэсце; Дом праектных інстытутаў (1969) і Дом Саветаў[d] (1974) у Пінску; праект і забудова пас. Астрамечава, цэнтральнай сядзібы калгасаў «Памяць Ільіча» Брэсцкага (1980[3]/19811984[1]) і «Белавежскі» Камянецкага раёнаў (1981, абодва ў сааўт.).

Узнагароджаны Ганаровай граматай (1979) і Граматай (1985) Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР[1].

Зноскі

  1. а б в Будько Григорий Григорьевич // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
  2. Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1984. — Брэсцкая вобласць. — 368 с., іл.
  3. Будзько Рыгор Рыгоравіч // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэкал.: А. А. Воінаў і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-078-5.