Антаба
Анта́ба (ад ням.: Handhabe — ручка, рукаятка) — металічнае кольца, якое прымацоўвалася да варот сядзібаў, дзвярэй дамоў, дзверцаў шафаў, куфраў і служыла ручкай. На Беларусі шырока бытавала ў XVI—XVIII стст. Некаторыя па-мастацку аздобленыя антаба з металу, дрэва, каменю і тынку маюць выгляд галавы льва з абручом у пашчы.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Антаба // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх