Антвозера
Jump to navigation
Jump to search
Антвозера | |
---|---|
Каардынаты: 53°48′29,30″ пн. ш. 24°14′15,15″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Рэгіён | Гродзенская вобласць |
Вышыня над узроўнем мора | 116,0 м |
Даўжыня | 1,65 км |
Шырыня | 0,46 км |
Плошча | 0,55 км² |
Аб'ём | 0,00078 км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 3,52 км |
Найбольшая глыбіня | 2,5 м |
Сярэдняя глыбіня | 1,42 м |
Упадаюць | Сламянка |
Выцякаюць | Сламянка |
Антво́зера — возера ў Беларусі, у Гродзенскім раёне Гродзенскай вобласці, за 23 км на паўночны ўсход ад горада Гродна, на поўдзень ад вёскі Новая Руда, у басейне ракі Пыранка.
Плошча паверхні возера 0,55 км². Даўжыня 1,65 км, найбольшая шырыня 0,46 км. Найбольшая глыбіня 2,5 м, сярэдняя — 1,42 м. Даўжыня берагавой лініі 3,52 км. Аб’ём вады ў возеры 0,78 млн м³.
Катлавіна возера лагчыннага тыпу, выцягнутая ў напрамку з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны вышынёй 5—12 м, парослыя лесам. Берагавая лінія звілістая. Берагі зліваюцца са схіламі катлавіны. Праз возера цячэ рака Сламянка, якая злучае яго з возерам Зацкава.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Блакiтная кнiга Беларусi: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзiсько i iнш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с.
- Антвозера // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз. — С. 97.