Антонаўка (сорт яблыні)
| Антонаўка | |
|---|---|
| Спелыя антонаўкі. Ураджай 2020 года. | |
| Сістэматыка | |
| Род | Яблыня |
| Сорт | 'Антонаўка звычайная' |
| Паходжанне | |
| Рэзкасць | |
| Узнагароды | |
Антонаўка, або Антонаўка звычайная — сартатып яблыні і восеньска-зімовыя сарты яблыкаў. У Беларусі больш за 60 падсартоў[1][2].
Апісанне расліны
[правіць | правіць зыходнік]Дрэвы Антонаўкі высокія, доўгажывучыя (да 120 гадоў[3]), устойлівыя да хвароб і кліматычных умоў. Дрэва марозаўстойлівае, стойкае да паршы, добра апыляецца іншымі сартамі, таксама добры апыляльнік.
Дрэвы сорту Антонаўка добра фарміруюць крону, не патрабуюць частых турбот, простыя ў абслугоўванні, спачатку плоданосяць штогадова, пасля перыядычна[4].
Яблык зімовы і дасягае поўнай спеласці не раней за кастрычнік або нават лістапад. У лёжцы вельмі трывалы і выдатна захоўваецца ўсю зіму і нават да ліпеня наступнага года, чым і тлумачыцца вялікі попыт на яго ў гандляроў садавіной у часы, калі прамысловыя спосабы захоўвання садавіны не былі шырока распаўсюджаны[5].
Апісанне пладоў
[правіць | правіць зыходнік]
Плады звычайна кіславатыя, вялікія памерам (100—150 грамаў), розных колераў, захоўваюцца каля трох месяцаў. Велічынёй саступаюць толькі нямногім сартам яблык, афарбаваны ў зеленавата-жоўты, а ў перыяд поўнай спеласці — у светла-жоўты колер; часам на сонечным баку плод мае чырванавата-жоўтае адценне. Скурка ў гэтага яблыка гладкая, мякаць сакавітая, на дрэве вельмі кіслыя, але пасля ляжання даволі прыемнага кіславатага смаку[5].
Ужыванне пладоў
[правіць | правіць зыходнік]Сорт кансервуюць і ўжываюць для прыгатавання соусаў, павідла[6]. З антонаўкі вырабляюць пасцілу, жэле, варэнне, мармелад. Скрылікамі антонаўкі начыняюць здобную выпечку. Таксама з пладоў Антонаўкі вырабляюць віно і сідр[7]. Добра зарэкамендавалі сябе мочаныя плады[8]. Антонаўку ўжываюць у дыеце немаўлят, а таксама пры пахудзенні[9].
У культуры
[правіць | правіць зыходнік]У «Зямлі пад белымі крыламі» Уладзімір Караткевіч так згадваў гэтыя яблыкі[10]:
| Ідзеш восенню садам, убачыш забыты яблык, адкусіш ад яго, халоднага, укрытага сцюдзёнай расою, — нібы дзесяць год скінеш з плячэй |

У 2019 годзе Пошта Расіі выпусціла паштовую марку з выявай Антоўнаўкі.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ сегодня, СБ-Беларусь. По популярности среди плодовых культур, конечно, это яблоня, а среди ее сортов — антоновка (руск.). www.sb.by (18 кастрычніка 2013). Праверана 20 студзеня 2024.
- ↑ яблыкі Антонаўка – калі трэба збіраць? .
- ↑ Шыдлоўская, Яна. Ад слуцкай бэры да каштэлі. Гісторыя беларускіх сартоў яблык і груш . Радыё Свабода (18 верасня 2019). Праверана 20 студзеня 2024.
- ↑ Яблоня Антоновка (классический) (англ.)(недаступная спасылка). semena.by. Архівавана з першакрыніцы 3 сакавіка 2024. Праверана 20 студзеня 2024.
- ↑ а б Антоновка // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- ↑ Антонаўка супраць «трапіканкі» — Ляховичи. Ляховичский вестник. Ляхавiцкi веснiк. Новости города Ляховичи Брестской области (руск.)(недаступная спасылка) (20 верасня 2016). Архівавана з першакрыніцы 21 лютага 2025. Праверана 20 студзеня 2024.
- ↑ Шыдлоўская, Яна. Ад слуцкай бэры да каштэлі. Гісторыя беларускіх гатункаў яблык і груш . Радыё Свабода (18 верасня 2019). Праверана 20 студзеня 2024.
- ↑ Беларусь, Sputnik. Яблычны сыр і квашанне пад смажаніну: як нарыхтоўвалі яблыкі стагоддзі таму (руск.). Sputnik Беларусь (1 снежня 2019). Праверана 20 студзеня 2024.
- ↑ Яблоня Антоновка (классический) (англ.)(недаступная спасылка). semena.by. Архівавана з першакрыніцы 3 сакавіка 2024. Праверана 20 студзеня 2024.
- ↑ Шыдлоўская, Яна. Ад слуцкай бэры да каштэлі. Гісторыя беларускіх гатункаў яблык і груш . Радыё Свабода (18 верасня 2019). Праверана 20 студзеня 2024.