Антонаўка (сорт яблыні)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Антонаўка
Спелыя антонаўкі. Ураджай 2020 года.
Спелыя антонаўкі. Ураджай 2020 года.
Класіфікацыя
Род: Яблыня

Выявы на Вікісховішчы

Антонаўка, або Антонаўка звычайная — сартатып яблыні і восеньска-зімовыя сарты яблыкаў. У Беларусі больш за 60 падсартоў[1][2].

Апісанне расліны[правіць | правіць зыходнік]

Дрэвы Антонаўкі высокія, доўгажывучыя (да 120 гадоў[3]), устойлівыя да хвароб і кліматычных умоў. Дрэва марозаўстойлівае, стойкае да паршы, добра апыляецца іншымі сартамі, таксама добры апыляльнік.

Дрэвы сорту Антонаўка добра фарміруюць крону, не патрабуюць частых турбот, простыя ў абслугоўванні, спачатку плоданосяць штогадова, пасля перыядычна[4].

Яблык зімовы і дасягае поўнай спеласці не раней за кастрычнік або нават лістапад. У лёжцы вельмі трывалы і выдатна захоўваецца ўсю зіму і нават да ліпеня наступнага года, чым і тлумачыцца вялікі попыт на яго ў гандляроў садавіной у часы, калі прамысловыя спосабы захоўвання садавіны не былі шырока распаўсюджаны[5].

Апісанне пладоў[правіць | правіць зыходнік]

Антонаўка. «Атлас пладоў» пад рэдакцыяй Адама Грабніцкага, 1906

Плады звычайна кіславатыя, вялікія памерам (100—150 грамаў), розных колераў, захоўваюцца каля трох месяцаў. Велічынёй саступаюць толькі нямногім сартам яблык, афарбаваны ў зеленавата-жоўты, а ў перыяд поўнай спеласці — у светла-жоўты колер; часам на сонечным баку плод мае чырванавата-жоўтае адценне. Скурка ў гэтага яблыка гладкая, мякаць сакавітая, на дрэве вельмі кіслыя, але пасля ляжання даволі прыемнага кіславатага смаку[5].

Ужыванне пладоў[правіць | правіць зыходнік]

Сорт кансервуюць і ўжываюць для прыгатавання соусаў, павідла[6]. З антонаўкі вырабляюць пасцілу, жэле, варэнне, мармелад. Скрылікамі антонаўкі начыняюць здобную выпечку. Таксама з пладоў Антонаўкі вырабляюць віно і сідр[7]. Добра зарэкамендавалі сябе мочаныя плады  (руск.)[8]. Антонаўку ўжываюць у дыеце немаўлят  (руск.), а таксама пры пахудзенні  (руск.)[9].

У культуры[правіць | правіць зыходнік]

У літаратуры[правіць | правіць зыходнік]

У «Зямлі пад белымі крыламі» Уладзімір Караткевіч так згадваў гэтыя яблыкі[10]:

" Ідзеш восенню садам, убачыш забыты яблык, адкусіш ад яго, халоднага, укрытага сцюдзёнай расою, — нібы дзесяць год скінеш з плячэй "

У філатэліі[правіць | правіць зыходнік]

Паштовая марка Расіі

У 2019 годзе Пошта Расіі выпусціла паштовую марку з выявай Антоўнаўкі.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. сегодня, СБ-Беларусь. По популярности среди плодовых культур, конечно, это яблоня, а среди ее сортов — антоновка (руск.). www.sb.by (18 кастрычніка 2013). Праверана 20 студзеня 2024.
  2. яблыкі Антонаўка – калі трэба збіраць? .
  3. Шыдлоўская, Яна. Ад слуцкай бэры да каштэлі. Гісторыя беларускіх сартоў яблык і груш . Радыё Свабода (18 верасня 2019). Праверана 20 студзеня 2024.
  4. Яблоня Антоновка (классический) (англ.). semena.by. Праверана 20 студзеня 2024.
  5. а б Антоновка // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
  6. Антонаўка супраць «трапіканкі» — Ляховичи. Ляховичский вестник. Ляхавiцкi веснiк. Новости города Ляховичи Брестской области (руск.) (20 верасня 2016). Праверана 20 студзеня 2024.
  7. Шыдлоўская, Яна. Ад слуцкай бэры да каштэлі. Гісторыя беларускіх гатункаў яблык і груш . Радыё Свабода (18 верасня 2019). Праверана 20 студзеня 2024.
  8. Беларусь, Sputnik. Яблычны сыр і квашанне пад смажаніну: як нарыхтоўвалі яблыкі стагоддзі таму (руск.). Sputnik Беларусь (1 снежня 2019). Праверана 20 студзеня 2024.
  9. Яблоня Антоновка (классический) (англ.). semena.by. Праверана 20 студзеня 2024.
  10. Шыдлоўская, Яна. Ад слуцкай бэры да каштэлі. Гісторыя беларускіх гатункаў яблык і груш . Радыё Свабода (18 верасня 2019). Праверана 20 студзеня 2024.