Перайсці да зместу

Райгруд

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Райгруд
польск.: Rajgród
53°43′49″ пн. ш. 22°41′33″ у. д.HGЯO
Краіна  Польшча
Ваяводства Падляскае
Павет Граеўскі
Гміна Райгруд
Гісторыя і геаграфія
Ранейшыя назвы Райгорад
Горад з 1568
Часавы пояс UTC+1, летам UTC+2
Насельніцтва
Насельніцтва
  • 1 467 чал. (31 сакавіка 2021)[1]
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Паштовы індэкс 19-206
TERC 2004044
Іншае
0957465
Паказаць/схаваць карты
Райгруд (Польшча)
Райгруд
Райгруд
Райгруд (Падляскае ваяводства)
Райгруд
Райгруд

Райгруд[2][3] або Райгорад[4] (польск.: Rajgród) — горад у Польшчы ў Граеўскім павеце Падляскага ваяводства, на беразе Райгрудскага возера, на аўтадарозе 61 Варшава — Аўгустаў, у гістарычнай вобласці Дайнова. Сядзіба вяскова-гарадской гміны Райгруд. Заснаваны на месцы даўнейшага паселішча яцвягаў Рай.

Паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Каралеўствам Польскім

[правіць | правіць зыходнік]

Паводле летапісных звестак, Райгорад заснаваў у XIII стагоддзі князь яцвяжскі, падляскі і дайноўскі Трайдзень як умацаваны пункт на сумежжы з прусамі і мазурамі[5]. У 1358 годзе горад упамінаецца ў гэтай якасці ў акце размежавання Вялікага Княства Літоўскага з Падляшшам. Райгорад знаходзіўся ў дзяржаўнай уласнасці, пазней перайшоў да роду Глінскіх. Па пакаранні Міхаіла Глінскага за ўдзел у змове супраць караля і вялікага князя Жыгімонта Старога горад перайшоў да ваяводы віленскага Мікалая Радзівіла. У XVI стагоддзі Райгорад атрымаў гарадскі герб: «у чырвоным полі мур з адчыненай брамай над ім, тры вежы»[5]. У 1568 годзе за Ганна Кішкай (з Радзівілаў) горад атрымаў магдэбургскае права.

У 1569 годзе згодна з умовамі Люблінскай уніі Райгорад перайшоў да Каралеўства Польскага. Паводле люстрацыі Райгародскага староства, на 1576 год у горадзе было 145 будынкаў і 56 незабудаваных пляцаў. У 1593 годзе Райгародскае староства перайшло да каралевы і вялікай княгіні Ганны, жонкі Жыгімонта Вазы. У 1679 годзе гораду пацвердзілі магдэбургскае права.

Пад уладай Прусіі і Расійскай імперыі

[правіць | правіць зыходнік]

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Райгорад апынуўся ў складзе Прусіі, з 1807 года — у складзе Расійскай імперыі, у Шчучынскім павеце Ломжынскай губерні[6]. У час вызваленчага паўстання (1830—1831) Райгорад як ключавую пазіцыю займаў расійскі 7-тысячны корпус генерала Остэн-Сакена, аднак паўстанцам пад камандаю Антонія Гелгуда ўдалося 29 мая 1831 года на пэўны час вызваліць горад.

У часы Першай сусветнай вайны ў 1915 годзе Райгорад занялі войскі Германскай імперыі.

Згодна з Рыжскім мірным дагаворам 1921 года горад апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі.

З пачаткам Другой сусветнай вайны 15 верасня 1939 года Райгруд акупавалі войскі Трэцяга Рэйха, але праз тыдзень горад перадалі СССР згодна з пактам Молатава-Рыбентропа.

У лістападзе 1939 года Райгруд увайшоў у склад БССР. 14 чэрвеня 1940 года ў мясцовым клубе падчас танцаў, калі ўнутры будынка засталася ў асноўным яўрэйская моладзь, праз адчыненае акно ў памяшканне нехта кінуў 2 гранаты, што прывело да гібелі 5 чалавек і яшчэ 20 былі паранены. Існуе версія, што гэты тэракт звязаны з элементамі партызанскай вайны палякаў супраць савецкай улады і мясцовых яўрэяў[7].

У 1941—1944 гадах горад зноў знаходзіўся пад акупацыяй нацысцкай Германіі. 16 жніўня 1945 года ўлады СССР перадалі Райгруд Польскай Народнай Рэспубліцы.

  • XIX стагоддзе: ~1867 год — 3916 чал.
  • XX стагоддзе: 1921 год — 2291 чал.
  • XXI стагоддзе: 2018 год — 1571 чал.
  • Забудова гістарычная (XIX — пачатак XX ст.; фрагменты)
  • Касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі (1905—1912)
  • Могілкі: каталіцкія, капліца (XIX ст.); іўдзейскія
  • Сядзіба Апартова (канец XIX ст.)

Страчаная спадчына

[правіць | правіць зыходнік]
  • Замак

Зноскі

  1. https://bdl.stat.gov.pl/api/v1/data/localities/by-unit/062013904044-0957465?var-id=1639616&format=jsonapi Праверана 5 кастрычніка 2022.
  2. niva.bialystok.pl Райгруд. www.google.com. Праверана 17 студзеня 2026.
  3. Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 236-2010 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Рэспублікі Польшча на беларускую мову». Гл. польска-беларускую практычную транскрыпцыю.
  4. Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Мінск: Белкартаграфія. — Т. 2 / [складзены і падрыхтаваны да друку ў 2012 г. ; спецыяльны змест распрацавалі: Я. К. Анішчанка і інш.]. — 1 атлас (347, [4] с.) : каляр., карты, тэкст, іл., паказальнік с. — ISBN 978-985-508-245-4. С. 86.
  5. а б Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998. — 287 с. — ISBN 985-07-0131-5. С. 226.
  6. Witanowski M. Rajgród // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom IX: Poźajście — Ruksze (польск.). — Warszawa, 1888. S. 495.
  7. ГАООГО. Ф. 6195. Оп. 1. Д. 90. Л. 364 цыт па: Розенблат Е. С. Советизация Западной Беларуси в 1939—1941 гг. и процесс маргинализации еврейского населения // Эпоха социалистической реконструкции : идеи, мифы и программы социальных преобразований : сборник научных трудов — Екатеринбург: Изд-во Уральского университета, 2017. — С. 581.