Антоні Юдзіцкі
| Антоні Юдзіцкі | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Юдзіцкі[d] | |||||||
|
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
| Пераемнік | Міхал Юдзіцкі | ||||||
|
|||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне | каля 1670[1] | ||||||
| Смерць | 1729[1] | ||||||
| Род | Юдзіцкія[1] | ||||||
| Бацька | Міхал Станіслаў Юдзіцкі[1] | ||||||
| Маці | Соф’я Копаць[d][1] | ||||||
| Жонка | Maryanna Uhlik[d] | ||||||
| Дзеці | Соф’я Юдзіцкая[d], Міхал Юдзіцкі[1], Ян Пётр Юдзіцкі[1] і Крысціна Юдзіцкая[d][1] | ||||||
| Грамадзянства | |||||||
| Званне | паручнік войскаў літоўскіх[d][1] | ||||||
Антоні Казімір[2] Юдзіцкі (каля 1670 — 1729) — ураднік Вялікага Княства Літоўскага. Паручнік войск ВКЛ з 1688 года, харунжы рэчыцкі з 1690 года, падкаморы рэчыцкі з 1699 года, маршалак земскі рэчыцкі з 1701 года.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Паходзіў са шляхецкага роду Юдзіцкіх герба ўласнага «Радван зменены». Сын Міхала Станіслава Юдзіцкага[3].
У 1713 годзе заснаваў мястэчка Казімірава, якое назваў у сваё імя[4]. Тады ж заснаваў уніяцкі мужчынскі манастыр ордэна базыльян, на ўтрыманне якога перадаў вёску Касагі [5] з 26 дварамі. Паводле падання, манастыр быў збудаваны як удзячнасць цудадзейнай іконе Багародзіцы[6], якая нібыта дапамагла Юдзіцкаму падчас ваенных кампаній.
Манастыр стаў важным цэнтрам уніяцкага жыцця і адукацыі ў рэгіёне. Тут часам дзейнічалі школа і багадзельня. Да 1794 года манастыр валодаў маёнткам, пазней утрымліваўся за кошт ахвяраванняў.
Казімір Антоній Юдзіцкі таксама згаданы[7] як фундатар, які меў значны ўплыў на рэлігійнае і грамадскае жыццё Рэчыцкага павета ВКЛ. Яго дзейнасць спрыяла распаўсюджванню уніяцтва ў рэгіёне, падтрымцы адукацыі і дабрачыннасці.
7 разоў выбіраўся паслом на соймы[3].
Уладальнік маёнткаў Юдзічы, Асмолавічы, Ямнае, Кулікоўка і Бохань у Рэчыцкім павеце[3].
Памёр у 1729 годзе[3].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- 1 2 3 4 5 6 7 8 9 Мицик Ю. Юдицькі – провідний шляхетський рід Речицького краю XVII – середини XIX ст. // Шостыя Міжнародныя Доўнараўскія чытанні. Рэчыца, 14―15 лістапада 2007 г. Ч. 2 / пад рэд. В. М. Лебедзева — Гомель: ГДУ імя Ф. Скарыны, 2008. — С. 50–61. — 249 с. — ISBN 978-985-439-707-0
- ↑ Падкаморый рэчыцкі Казімір Юдзіцкі заснаваў у 1713 годзе вёску Казімірава(нявызн.).
- 1 2 3 4 Юдзіцкія // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 2: Усвея — Яшын; Дадатак / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2003. — 616 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0276-8.
- ↑ Гісторыя Свята-Успенскага жаночага манастыра ў вёсцы Казімірава(нявызн.).
- ↑ Вёска Касагі на мапе(нявызн.). radzima.net.
- ↑ Казіміраўская цудатворная ікона Божай Маці(нявызн.).
- ↑ Жлобінскі край: ад мінулага да сучаснасці. Гісторыка-краязнаўчы даведнік. — 2025. — С. 116. — 462 с.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Юдзіцкія // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 2: Усвея — Яшын; Дадатак / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2003. — 616 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0276-8.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Антоні Юдзіцкі на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»