Антоні Наркевіч-Ёдка
Антоні Наркевіч-Ёдка | |
---|---|
| |
Нараджэнне |
1843[1][2][…] |
Смерць |
19 ліпеня 1892 |
Род | Наркевічы-Ёдкі[d] |
Бацька | Ежы Францішак Наркевіч-Ёдка[d] |
Маці | Адэля з Залескіх[d] |
Жонка | Гелена з Часноўскіх[d] |
Дзеці | Адэля Наркевіч-Ёдка[d] і Соф'я з Наркевічаў-Ёдкаў[d] |
Член у | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Антоні (Антон) Наркевіч-Ёдка (польск.: Antoni Narkiewicz-Jodko; 1843, Вялікая Бубноўка , Праскураўскі павет, Падольская губерня — 19 ліпеня 1892, Воліца ) — службовец, крытык і гісторык мастацтва, памешчык.
Бацькі
[правіць | правіць зыходнік]Належаў да шляхецкага роду Наркевічаў-Ёдкаў герба «Ліс». Нарадзіўся ў сям’і Ежы (Юрыя) Наркевіча-Ёдкі, які валодаў маёнткам Вялікая Бубноўка ў Пласкіроўскім павеце Падольскай губерні (Расійская імперыя), і дваранкі-каталічкі Адэлі Залескай.
Маёнтак
[правіць | правіць зыходнік]Меў маёнтак Воліца ў Валынскай губерні.
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]Ажаніўся з дваранкай-каталічкай Геленай Часноўскай, ад якой меў дзяцей:
- Сафія Антоніеўна Наркевіч-Ёдка (1867—1944). Муж: Станіслаў Аляксандравіч Горват (1866—1930)
- Адэля Антоніеўна Наркевіч-Ёдка (1870—1935). Муж: Геранім Геранімавіч Кеневіч (1867—1925).
Адукацыя
[правіць | правіць зыходнік]Спачатку ён вучыўся ў прафесара Караля Юркевіча, затым паехаў у Брусель, дзе вучыўся ў Брусельскім свабодным універсітэце. Па вяртанні ён дапамагаў бацьку кіраваць спадчынным маёнткам. Затым ён падарожнічаў па Еўропе, жыў у Германія, Бельгіі, Нідэрландах, Францыі, Іспаніі і Італіі, дзе вывучаў мастацтва і купляў карціны і гравюры, ствараючы шырокую калекцыю еўрапейскага мастацтва, якую прывёз дадому.
Даследчыцкая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]З 1882 года працаваў над шматтомнай працай «Нарыс гісторыі жывапісу з самых старажытных часоў да канца XVIII стагоддзя, якому папярэднічаў беглы погляд на гісторыю і цывілізацыю старажытных народаў і менш вядомых сучасных народаў з улікам пераважна іх развіцця ў розных галінах мастацтва»[3]. Першыя тры тамы ён выдаў за свой кошт, гэтую працу так і не скончыў. У 1890 годзе здзейсніў паездку ў Швейцарыю, на зваротным шляху спыніўся ў Кракаве, дзе стаў членам Нумізматыка-археалагічнага таварыства.
Служба
[правіць | правіць зыходнік]Міравы суддзя Астрожскага павета Валынскай губерні.
Смерць
[правіць | правіць зыходнік]Памёр у сваім маёнтку Воліца ў Валынскай губерні (Расійская імперыя)[4][5].
Зноскі
- ↑ NUKAT — 2002.
- ↑ Antoni Jodko-Narkiewicz // MAK
- ↑ Zarys dziejów malarstwa od najdawniejszych czasów do końca XVIII. stulecia … Cz. 1, T. 3 / Obejmująca szkic umysłowego i artystycznego rozwoju ludzkości od zawiązku pierwszych społeczeństw do początków sztuki chrześcijańskiej. napisał Antoni Narkiewicz Jodko. Biblioteka Uniwersytecka w Warszawie
- ↑ Wiadomości Numizmatyczno-Archeologiczne. 1892, nr 4 (14), październik 1892 (Małopolska Biblioteka Cyfrowa)
- ↑ Antoni Narkiewicz-Jodko z Jodek h. Lis (ID: 9.87.62), Marek Jerzy Minakowski, Wielka genealogia Minakowskiego (Wielcy.pl), wydanie z 06.03.2020