Антоні Язвінскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Антоні Язвінскі
Дата нараджэння 22 лютага 1789(1789-02-22), 1791[1] ці не пазней за 1837
Месца нараджэння
Дата смерці 1852[1] ці не раней за 1845
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці настаўнік, афіцэр, пісьменнік-дакументаліст
Навуковая сфера мнематэхніка[d]
Навуковая ступень доктар філасофіі (1808)
Альма-матар
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Антоні Язвінскі (нар. 22 лютага 1789, маёнтак Чэрнева ў Вялікім Княстве Літоўскім — каля 1870) — польскі філосаф, паліглот, піянер мнематэхнікі[2][3], вынаходнік так званага «польскага метаду»[2].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Сын Фелікса Язвінскага герба Гжымала і Катажыны з Узлоўскіх. Бацька быў камергерам караля Станіслава Аўгуста. У сям’і было яшчэ некалькі сыноў і дачок, у тым ліку Юстына[3].

Навучанне пачаў з сямі гадоў у Полацкім езуіцкім калегіуме. У 1803 годзе, у 14 гадоў, паступіў у Віленскі ўніверсітэт, вывучаў права, матэматыку і прыродазнаўства. Атрымаў ступень доктара філасофіі ў Варшаўскім універсітэце. Пасля заканчэння ўніверсітэта ўступіў у войска Варшаўскага княства. Быў брыгадзірам, потым капітанам артылерыі. Скончыў ваенную службу ў 1819 годзе.[2]

Эміграваў у Італію. Быў выкладчыкам. Распрацаваў і апублікаваў уласны мнеманічны метад, які шырока ўжываўся ў Францыі ў 1830—1835 гадах[2].

Помнік на магіле Антонія Язвінскага ў Цімкавічах.

Памёр у 1852 годзе (такая дата назначана на помніку), пахаваны на могілках у Цімкавічах, помнік захаваўся.

Метад Язвінскага[правіць | правіць зыходнік]

Табліца з кнігі С. Зананскага з выкарыстаннем «метада Язвінскага» для выкладання гісторыі.

Мнематэхнічны метад, які вынайшаў, удасканальваў і прапагандаваў Язвінскі, называлі «польскім метадам» або ад яго імя «метадам Язвінскага». Упершыню апублікаваны на італьянскай мове ў 1829 годзе ў Мілане як праца «Metoda generale d’insitnamento colmezzo dei numeri e dei colori, applicato allo studio dalla cronologia»[4]. Пазней апублікаваны на іншых мовах, у тым ліку на польскай у 1837 годзе[4][2].

Спачатку метад Язвінскага прадугледжваў выкарыстанне сістэмы каардынат, табліц, каляровых палос і ідэаграм для пазначэння гістарычных перыядаў і стварэння з іх дыяграм для запамінання і параўнання даных. Метад спачатку ўжываўся ў храналогіі, а пазней і ў выкладанні геаграфіі, вывучэнні моў і граматыкі. Распаўсюджанай інтэрпрэтацыяй было выкарыстанне візуалізацыі для адлюстравання лікавых і статыстычных даных[5][2].

Язвінскі меў вялікую групу супрацоўнікаў і паслядоўнікаў, якія прапагандавалі метад у французскай адукацыі. Сярод іх асаблівую ролю адыграў Юзаф Бем, які ў 1843 годзе апублікаваў уласную працу Exposé général de la Méthode mnémonique polonaise perfectionnée a Paris : bsuivi d’une application spéciale a l’histoire […][6] і Фелікс Напалеон Жаба. Метадам зацікавіліся ў свеце — Бразіліі, ЗША і Канадзе. Шмат аўтараў публікавалі па ім свае працы. У Францыі лекцыі па метадзе Язвінскага выходзілі як «скрынкавы прадукт» — навучальныя камплекты табліц. Пра папулярнасць метаду сведчыць некалькі наступных выданняў: «Methode polonaise, inventee par Iazwinski», «Méthode de A. Jazwinski, appliquée à la chronology, l’histoire, la géographie, l'étude des langues pratique et théorique» (1839), «Explication de la carte chronographique pour Pótude de l’histoire d’apres la methode dite polonaise»[2][3][5].

Паводле французскіх выданняў, на польскую мову метад Язвінскага перакладзены ў працах «Nowa metoda uczenia chronologii» А. Артыхевіча (1836, Варшава), Яна Фока (1837, Вільня), С. Зарайскага (1849, Львоў). Аляксандар Здановіч выкарыстоўваў метад для выкладання польскай гісторыі ў працы «Tablica chronograficzna, podług metody Jaźwinskiego, obejmująca wykład nowej metody uczenia chronologii, jako też spis cesarzów i królów, w tablicy chronograficznej zawartych od N. C. do dnia dzisiejszego» (1845, Вільня)[7]. Ян Эйрлінг выдаў на польскай мове вялікі, у двух тамах, «Przewodnik do języka francuskiego według metody Jażwinskiego» (1846, Пецярбург)[2].

На рускай мове паводле метаду выдадзены «Хранаграфічны атлас, з сінхроннымі табліцамі і 500 партрэтамі» (1840, Пецярбург). У 1832 годзе ў Лондане выйшла кніга «Methode Polonaise… appliquóc de la chronologie, l’histoire, la geographie, Petude des langues». У 1837 годзе Жаліве апублікавала «Methode dite polonaise; application aux langnea perfectionnóe», а Клэр ужывала для выкладання граматыкі[2].

Працы[правіць | правіць зыходнік]

  • (1829) «Metoda generale d’insitnamento colmezzo dei numeri e dei colori, applicato allo studio dalla cronologia», francuskie wydanie «Méthode mnémonique polonaise», польскае выданне ў 1837 годзе[4][2].

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Antoni Jaźwiński. „Nowa metoda uczenia chronologii, wynaleziona przez A.J. z francuzkiego”. — Warszawa, 1837.
  • Antoni Jaźwiński. „Metoda generale d’insitnamento colmezzo dei numeri e dei colori, applicato allo studio dalla cronologia”. — Mediolan, 1829.
  • Saturnin Sikorski. Wielka encyklopedia powszechna ilustrowana, tom XXXI-XXXII, (Instygator-Joel Manuel). — Warszawa: Drukarnia Aleksandra Tadeusza Jezierskiego, 1903. — S. 783–784.
  • Piotr Molenda. Méthode mnémonique polonaise, Antoni Jaźwiński (1789–1870) i jego sztuka pamięci. — Poznań: Wydawnictwo „Poznańskie Studia Polonistyczne”, 2013. — ISBN 978-83-61573-50-0.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]