Антон Антонавіч Ляшчынскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Антон Антонавіч Ляшчынскі
Дата нараджэння 27 ліпеня 1962(1962-07-27)[1] (61 год)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці графік
Месца працы
Вучоба
Член у

Антон Антонавіч Ляшчынскі (нар. 27 ліпеня 1962, в. Суворава, Паўладарская вобласць, Казахстан) — беларускі мастак-графік.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 27 ліпеня 1962 года ў вёсцы Суворава Паўладарскай вобласці Казахстана. Скончыў у 1988 годзе мастацка-графічны факультэт Віцебскага педагагічнага інстытута. Удзельнік мастацкіх выставак з 1988 года. З 1990 года выкладае ў Гродзенскім універсітэце[2].

Член Беларускага саюза мастакоў з 1995 года[2].

Жыве ў г. Гродна[2].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Працуе ў станковай графіцы (манатыпія, гуаш). Асноўныя творы: лісты «Паміж небам і зямлёй», «Ноч», «Вечар», «Перад навальніцай», «Партрэт жонкі», «Востраў мары», «Дзейства», «Бясконцасць»; цыклы «Акт» і «Рухомае ў рухомым»[2].

Зноскі

  1. Artists of the World Online, Allgemeines Künstlerlexikon Online, AKL Online / Hrsg.: A. Beyer, B. SavoyB: K. G. Saur Verlag, Verlag Walter de Gruyter, 2009. — ISSN 2750-6088doi:10.1515/AKL
  2. а б в г Ляшчынскі Антон Антонавіч // Беларускі саюз мастакоў: энцыклапедычны даведнік / складальнік Б. А. Крэпак. — Мінск, 1998.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Ляшчынскі Антон Антонавіч // Беларускі саюз мастакоў: энцыклапедычны даведнік / складальнік Б. А. Крэпак. — Мінск, 1998.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]