Антон Булаўскі
Выгляд
Антон Булаўскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 25 лістапада 1910 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | мерк. 1994 |
Месца смерці | |
Член у |
Антон Булаўскі (25 лістапада 1910, каля Бабруйска — 1994?, Сідней, Аўстралія) — беларускі грамадскі і вайсковы дзеяч.
Біяграфічныя звесткі
[правіць | правіць зыходнік]Быў афіцэрам Чырвонай Арміі. Падчас Вялікай Айчыннай вайны камандаваў ротай БСА, быў афіцэрам БКА. З лета 1944 года знаходзіўся ў Германіі, а з 1948 года жыў у Аўстраліі, дзе пасяліўся ў Сіднеі.
У 1950-х актыўна ўдзельнічаў у беларускім грамадскім жыцці. Быў сябром Беларускага аб’яднання ў Аўстраліі (прыхільнікаў БЦР). У 1955—1957 гадах быў начальнікам Краёвага штаба Беларускага вызвольнага фронта ў Аўстраліі. Пазней быў сябром Беларускага культурна-грамадскага клуба ў Сіднеі.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Булаўскі Антон(бел. (тар.)) // Запісы. — Нью-Ёрк — Менск: БІНіМ, 2014. — № 37. — С. 38–39.