Антон Фугер

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Антон Фугер
Партрэт пэндзля Ганса Малера
Партрэт пэндзля Ганса Малера
Род дзейнасці: банкір
Дата нараджэння: 10 чэрвеня 1493[1]
Месца нараджэння:
Дата смерці: 14 верасня 1560[1] (67 гадоў)
Месца смерці:
Бацька: Georg Fugger[d]
Жонка: Anna Fugger[d]
Дзеці: Hans Fugger[d], Markus Fugger[d], Jakob III Fugger[d], Katharina Fugger[d], Jeronimus Fugger[d], Regina Fugger[d], Susanna Fugger[d], Veronika Fugger[d], Maria Fugger[d] і Peter Fugger[d]
Commons-logo.svg Антон Фугер на Вікісховішчы

Антон Фугер (ням.: Anton Fugger; 10 чэрвеня 1493 — 14 верасня 1560) — глава аўгсбургскага гандлёва-крэдытнага дому Фугераў пасля смерці свайго дзядзькі Якава Багатага ў 1525 годзе. Насіў мянушку «князь купцоў». Пашырыў абароты Фугераў у Новым Свеце (Мексіка, Перу, Вест-Індыя), пабудаваў замак Ратэнштэйн.

У сваіх справах Антон быў настолькі ж асцярожны, наколькі яго дзядзька быў смелы і прадпрымальны. Ён выбудоўваў адносіны з Габсбургамі на чыста камерцыйнай аснове, і нязменна патрабаваў добрага забеспячэння сваім крэдытам. Калі надышоў тэрмін аднаўлення фугераўскага кантракту па водкупу даходаў іспанскіх рыцарскіх ордэнаў, ён паддаўся ціску іспанскіх патрыётаў і саступіў яго генуэзцам.

У 1530 годзе капіталы Антона Фугера схілілі выбаршчыкаў на карысць кандыдатуры Фердынанда Габсбурга на прастол Свяшчэннай Рымскай імперыі. Падчас Шмалькальдэнскай вайны ён як добры каталік імкнуўся падтрымліваць Габсбургаў, але савет Аўгсбурга быў на боку пратэстантаў, і самыя буйныя пратэстанцкія князі, ландграф гесэнскі і курфюрст саксонскі, патрабавалі, каб Фугер дапамагаў сваімі капіталамі ім, пагражаючы ў адваротным выпадку спустошыць яго зямлі. Аўгсбургскі савет заступіўся за Фугера, які дапамог імператару купіць не толькі наймітаў, але і саюзнікаў, тым самым выйграць вайну.

Пры Антоне багацце Фугераў дасягнула свайго піку. Баланс 1546 года паказвае суму маёмасці Фугераў у 5 млн гульдэнаў. Гэта было самы буйны стан у тую эпоху. Падбадзёраны такім бліскучым становішчам спраў, Антон стаў губляць ранейшую абачлівасць — завёў у 1545 годзе зносіны з англійскай каронай, смялей стаў пазычаць Габсбургам, пачаў спекуляцыі на антверпенскай біржы. Аднак рызыка не апраўдала сябе. У 1557 годзе Філіп II абвясціў пра банкруцтва Іспаніі з усімі яе калоніямі; на гэтым дэфолце Фугеры страцілі 4 млн гульдэнаў.

Антон Фугер памёр у 1560 годзе, пакінуўшы кіраванне справамі свайму пляменніку Гансу Якаву і свайму сыну Марксу. Ад Антона бярэ пачатак малодшая з існых галін роду Фугераў, а ад яго брата Раймунда — старэйшая.

Крыніца[правіць | правіць зыходнік]

Пры напісанні гэтага артыкула выкарыстоўваўся матэрыял з Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Ефрона (1890—1907).
  1. 1,0 1,1 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118694170 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 14 кастрычніка 2015.