Антон Фёдаравіч Мяцельскі
Jump to navigation
Jump to search
Антон Фёдаравіч Мяцельскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 1905 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 29 верасня 1938 |
Месца смерці | |
Месца працы |
Антон Фёдаравіч Мяцельскі (1905, в. Дзюдзеў, Слуцкі павет, Мінская губерня, цяпер Слуцкі раён, Мінская вобласць — 29 верасня 1938, Мінск, турма НКВД) — беларускі педагог.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
З сялянскай сям'і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў педагогам у Мар'інагорскім сельскагаспадарчым тэхнікуме Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці. Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны 19 лютага 1938. Асуджаны 20 верасня 1938 тройкай НКВД як «агент польскай разведкі» да вышэйшае меры пакарання. Расстраляны. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 23 ліпеня 1959. Асабовая справа М. № 14471-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.