Антон Фёдаравіч Равінскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Антон Фёдаравіч Равінскі
Дата нараджэння 13 сакавіка 1952(1952-03-13)
Месца нараджэння
Дата смерці 17 студзеня 2018(2018-01-17) (65 гадоў)
Грамадзянства
Месца працы
Навуковая ступень доктар фізіка-матэматычных навук (1997)
Навуковае званне
Альма-матар

Антон Фёдаравіч Равінскі (13 сакавіка 1952, в. Краглі, Ляхавіцкі раён, Брэсцкая вобласць — 17 студзеня 2018) — беларускі фізік, спецыяліст у галіне фізікі кандэнсаванага стану і фізічнай хіміі. Доктар фізіка-матэматычных навук (1997), прафесар (1999).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. М. Горкага (фізіка-матэматычны факультэт, 1972; аспірантура, 1976).

Працаваў у Брэсцкім дзяржаўным універсітэце імя А. С. Пушкіна (з 1977, фізіка-матэматычны факультэт, кафедра агульнай і тэарэтычнай фізікі, прафесар, у 1991—2003 — загадчык кафедры).

Навуковыя інтарэсы: вывучэнне ўласцівасцей высокатэмпературных звышправаднікоў і мультыфероікаў; атрыманне нанаматэрыялаў для сучаснай спінтронікі.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Электронная структура, термодинамические свойства и фазовые переходы Мотта полупроводниковых кристаллов : автореферат диссертации … доктора физико-математических наук : 02.00.04 / Ревинский Антон Федорович. — Москва, 1996.
  • Квантовомеханический расчет зонной структуры, магнитных, упругих и термодинамических свойств алмаза и кубического нитрида бора по данным комптоновского рассеяния рентгеновских лучей : автореферат диссертации … кандидата физико-математических наук : 01.04.07 / Ревинский Антон Федорович. — Москва, 1983.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Равінскі Антон Фёдаравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 192. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
  • Ревинский Антон Федорович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 6. — С. 412.
  • Равінскі Антон Фёдаравіч // Прафесарска-выкладчыцкі калектыў Брэсцкага дзяржаўнага універсітэта імя А. С. Пушкіна, 1945—2005 : біябібліяграфічны даведнік. — Брэст, 2005. — С. 171.