Антон Ігаравіч Шрамчанка

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Антон Шрамчанка)
Перайсці да: рух, знайсці
Футбол
Антон Шрамчанка
Anton Šramčanka.Dniapro.28-07-2013.png
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Антон Ігаравіч Шрамчанка
Нарадзіўся 12 сакавіка 1993(1993-03-12) (24 гады)
Рагачоў, Рагачоўскі раён, Гомельская вобласць, Беларусь
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Рост 165 см
Вага 63 кг
Пазіцыя паўабаронца, нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Беларусі Дняпро
Нумар 22
Кар’ера
Моладзевыя клубы
2006 — 2010 Сцяг Беларусі Суворавец (Мінск)
Клубная кар’ера*
2010 — 2014 Сцяг Беларусі Дняпро (Магілёў) 78 (9)
2012   Сцяг Беларусі Дняпро-2 (Магілёў) 14 (11)
2015 Сцяг Беларусі Белшына (Бабруйск) 24 (3)
2016 Сцяг Беларусі Дынама (Мінск) 6 (1)
2017 — Сцяг Беларусі Дняпро (Магілёў) 28 (4)
Нацыянальная зборная**
2013 — 2014 Сцяг Беларусі Беларусь (да 21) 8 (1)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 10 снежня 2017.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 8 сакавіка 2014.

Антон Шрамчанка (нар. 12 сакавіка 1993, Рагачоў) — беларускі футбаліст, паўабаронца магілёўскага «Дняпро».

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Клубная[правіць | правіць зыходнік]

Пачаў займацца футболам у родным Рагачове, а ва ўзросце 13 гадоў паступіў у спецыяльны футбольны клас Мінскага сувораўскага вучылішча, дзе вучыўся на працягу чатырох гадоў. Пасля заканчэння вучылішча ў 2010 годзе стаў выступаць за дубль магілёўскага «Дняпро», а на наступны год дэбютаваў у аснове. Першую палову 2012 года правёў у складзе фарм-клуба «Дняпро-2», пасля вярнуўся ў асноўную каманду і дапамог ёй выйграць Першую лігу.

Сезон 2013 распачаў на лаўцы запасных, але пазней замацаваўся ў асноўным складзе, звычайна гуляў на пазіцыі левага флангавага нападніка. Выдатна праявіў сябе і ў выніку з 5 галамі стаў найлепшым бамбардзірам клуба ў сезоне. У сезоне 2014 гуляў ужо не так паспяхова: забіў 2 мячы ў чэмпіянаце, нярэдка заставаўся на лаўцы запасных. Па выніках сезону «Дняпро» зноў вылецеў у Першую лігу.

У сакавіку 2015 года прыбыў на прагляд у бабруйскую «Белшыну»[1] і ў выніку пачаў у гэтым клубе сезон 2015. Замацаваўся ў складзе «Белшыны», выступаў на пазіцыі цэнтральнага нападніка або ўскрайняга паўабаронцы.

У студзені 2016 года, пасля прыходу ў «Белшыну» новага кіраўніцтва, вырашыў пакінуць клуб[2]. Неўзабаве цікавасць да Шрамчанкі стала праяўляць мінскае «Дынама», і пасля прагляду ў лютым той стаў іграком мінчан[3]. Пачатак сезону 2016 прапусціў з-за траўмы, вярнуўся на поле ў чэрвені, але не здолеў замацавацца ў асноўным складзе дынамаўцаў. У снежні 2016 года па заканчэнні кантракта пакінуў сталічны клуб[4].

Са студзеня 2017 года зноў трэніраваўся разам з магілёўскім «Дняпро», і ў лютым падпісаў кантракт з клубам[5]. Пачынаў сезон у стартавым складзе магіляўчан, у другой палове сезону стаў часцей выхадзіць на замену.

Міжнародная[правіць | правіць зыходнік]

9 верасня 2013 дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі ў адборачным матчы моладзевага чэмпіянату Еўропы супраць Францыі. Усяго за зборную згуляў 8 матчаў.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]