Антон Эдмундавіч Гедройц
| Антон Эдмундавіч Гедройц | |
|---|---|
| Дата нараджэння | 21 лютага 1848 |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 26 кастрычніка 1909 (61 год) |
| Месца смерці | |
| Грамадзянства | |
| Род дзейнасці | навуковец |
| Навуковая сфера | геалогія |
| Альма-матар | Екацерынаслаўскае вышэйшае горнае вучылішча |
| Вядомы як | даследчык беларускіх губерняў Расійскай імперыі, Забайкалля, басейна р. Амудар’і |
Антон Эдмундавіч Гедройц (21 лютага 1848, в. Карвіс, Віленскі павет — 26 кастрычніка 1909) — геолаг, даследчык беларускіх губерняў Расійскай імперыі, Забайкалля, басейна р. Амудар’і, адзін з першых супрацоўнікаў геалкама (геалагічнага камітэта)[1].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Паходзіў са старажытнага роду Гедройцаў.
Скончыў Екацерынаслаўскае вышэйшае горнае вучылішча і Горную акадэмію ў Фрайбергу.
Упершыню апісаў адклады мелавога, трацічнага і чацвярцічнага перыядаў у басейне Нёмана. Па даручэнні Мінералагічнага таварыства (1878) даследаваў Віленскую, Гродзенскую, Мінскую, Валынскую губерні, паўночную частку Царства Польскага, Палессе. Склаў геалагічную карту гэтых тэрыторый. Справаздача гэтых даследаванняў была апублікавана ў 1886—1887 гадах[2]. У 1881—84 даследаваў басейн Прыпяці, выказаў думку аб ледавіковым паходжанні покрыўных адкладаў Палесся[1].
Сапраўдны член Рускага геаграфічнага таварыства з 1880 года. На працягу многіх гадоў даследаваў Літву, Беларусь і прылеглыя раёны Польшчы. Апублікаваў у 1895 зводную працу па геалогіі дадзенага шырокага рэгіёну Балтыі.
Даследаваў даліну р. Амудар’і. У дадзеным рэгіёне вельмі важнымі з’яўляюцца яго працы па даліне Узбоя. Па меры вывучэння сярэднеазіяцкіх рэк Гедройц адным з першых прыйшоў да высновы, што Узбой — гэта старажытнае рэчышча Амудар’і, што ўпадала раней у Каспійскае мора.
У 1895—1898 гадах працаваў у складзе забайкальскай горнай партыі, пад кіраўніцтвам У. А. Обручава. Правёў геалагічныя пошукі на трасе будоўлі чыгункі ўздоўж р. Шылкі ад Нерчынска да сяла Пакроўка. Зрабіў петраграфічнае апісанне гранітаў, таналітаў, парфіраў, іншых вывергнутых парод Усходняй Сібіры. У даліне р. Шылка яго асноўную ўвагу прыцягвала вывучэнне плутанічных і метамарфічных горных парод, залатаносных россыпаў і розных рудапраяўленняў — Ag-Pb, Hg, Fe, Mn, графіту. Паставіў пытанне аб дэталёвых даследаваннях і выведцы каменнавугальных радовішчаў уздоўж р. Букачача. Вывучыў і апісаў вуглякіслую мінеральную крыніцу ў даліне р. Кахталга. Устанавіў наяўнасць чатырох добра акрэсленых хрыбтоў у паўднёва-заходняй частцы Усходняга Забайкалля. Гедройц назваў іх Газімура-Ундзінскі (цяпер Газімурскі), Нерчынскі, Урулюнгуе-Борзінскі (цяпер Клічкінскі) і Урулюнгуе-Аргунскі (цяпер Аргунскі). Разам з А. П. Герасімавым апісаў хрыбет, названы імем Эрмана. Унёс выпраўленні і ўдакладніў карту р. Аргунь ніжэй за вёску Навацурухайтуй. Маршрут забайкальскай экспедыцыі ў працэсе даследаванняў склаў больш за 7000 вёрст.
Сачыненні
[правіць | правіць зыходнік]- Геологические исследования и разведки Забайкальской области в 1895—1898 г.: Краткий общий очерк (совместно с В. А. Обручевым, А. П. Герасимовым) // Геол. исследования и разведочные работы по линии Сиб. ж.д. — 1889. — Вып. 19.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- 1 2 Гедройц Антон Эдмундович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 142. — 737 с.
- ↑ Algirdas Gaigalas. Antanas Giedraitis. Visuotinė lietuvių enciklopedija, T. VI (Fau-Goris). — Vilnius: Mokslo ir enciklopedijų leidybos institutas, 2004. 635 psl.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Балабанов В. Ф. Геол. исследования Нерчинской Даурии // Заб. рабочий. — 1959. — 9 апр.; Он же. Исследователи Вост. Заб.: Материалы к «Энцикл. Заб.». — Чита, 2000. — Вып. 5.
- Vilniaus, Gardino, Minsko, Voluinės gubernijų ir Lenkijos karalystės šiaurinės dalies geologiniai tyrimai (Geologičeskie issledovanija v gubernijach Vilenskoj, Grodenskoj, Minskoj, Volynskoj i sev. časti Carstva Polskogo), 1895 m.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Энциклопедия Забайкалья. ГЕДРОЙЦ Антон Эдмундович (руск.)
- Советская геология. Гедройц Антон Эдмундович Архівавана 25 верасня 2013. (руск.)