Антуан Мартэль
Антуан Мартэль | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 2 лютага 1899[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 12 кастрычніка 1931[1] (32 гады) |
Месца смерці | |
Род дзейнасці | славіст |
Месца працы |
|
![]() |
Антуа́н Мартэ́ль (фр.: Antoine Martel; 1899—1931) — французскі мовазнаўца, славіст, прафесар універсітэта ў Лілі (Францыя).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/d5/Antoine_Martel_-_La_langue_polonaise_dans_les_pays_ruth%C3%A8nes_Ukraine_et_Russie_Blanche_1569-1667.jpg/220px-Antoine_Martel_-_La_langue_polonaise_dans_les_pays_ruth%C3%A8nes_Ukraine_et_Russie_Blanche_1569-1667.jpg)
Антуан Мартэль прытрымліваўся левых хрысціянскіх ідэй. Ён цікавіўся і працаваў з культурамі і мовамі Усходняй Еўропы, і выдатна валодаў польскай і рускай мовамі, а таксама вывучаў і валодаў украінскай і беларускай. У 20-я гады XX стагоддзя ён быў адным з першых у Францыі даследчыкаў, хто ўжыў комплексны аўтаномны падыход да вывучэння ўкраінскай і беларускай моў, якімі цікавіўся перадусім у гістарычнай перспектыве. Хоць асноўныя працы даследчыка прысвечаныя польскай і рускай мовам, Антуан Мартэль досыць поўна аналізуе ў іх сітуацыю з старабеларускай і стараўкраінскай мовамі, якія называе «рутэнскай мовай».
У беларускім кантэксце асабліва цікавая і важная праца — «La langue polonaise dans les pays ruthènes: Ukraine et Russie Blanche 1569/1667» (бел.: Польская мова ў краінах Рутэніі: Украіна і Белая Расія 1569/1667), якая выйшла пасмяротна.
Мовазнаўца памёр ад сухотаў у 1931 годзе.
Галоўныя працы
[правіць | правіць зыходнік]- La langue polonaise dans les pays ruthènes: Ukraine et Russie Blanche 1569/1667. — Lille 1938.
- Michel Lomonosov et la langue litteraire russe. — 1933.
Зноскі
- ↑ а б Bibliothèque nationale de France Antoine Martel // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.