Ануфрый Тамаш Карытынскі
| Ануфрый Тамаш Карытынскі | |
|---|---|
| Род дзейнасці | паэт, перакладчык |
| Дата нараджэння | 14 снежня 1719 |
| Дата смерці | студзень 1770 (50 гадоў) |
| Месца працы | |
| Альма-матар | |
Ануфрый Тамаш Карытынскі (14 снежня 1719 — студзень 1770) — дзеяч каталіцкай царквы, паэт, перакладчык.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў Мазовіі. У 1735 годзе ўступіў у Вільні ў ордэн езуітаў. Вывучаў філасофію, выкладаў паэтыку ў Гародні (1744—1745). У 1745 выйшаў з ордэна. Вучыўся ў Кракаўскай акадэміі. У 1751—1752 жыў у Крыстынаполю ў Францішка Салезія Патоцкага, потым у Боцьках у Караля Юзафа Сапегі. З 1754 года сакратар Гераніма Фларыяна Радзівіла ў Белай і Слуцку. Пасля яго смерці ў 1760 жыў у Марціна Матушэвіча ў Ратне. З 1761 года пры двары кракаўскага біскупа Каятана Ігнацы Солтыка. З 1764 сакратар белзскага ваяводы Цэтнера.
Аўтар паэмы «Алькеніцкая бітва» (напісана ў 1760, часткова выдадзена ў 1841, цалкам — у 1843), вершаў у гонар сваіх апекуноў Аляксандра Аўгуста, Адама і Ізабелы Чартарыйскіх, Андрэя Замойскага. Магчыма, з’яляецца аўтарам «Трэнаў над смерцю князя Гераніма Фларыяна Радзівіла» (Treny nad śmiercią Xcia Hieronima Floriana Radziwiłła, Вільня, 1766). Набыў вядомасць як перакладчык Гарацыя.
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |