Аўгуст Аляксандр Чартарыйскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Аўгуст Аляксандр Чартарыйскі
August Aleksander Czartoryski
Anonymous August Aleksander Czartoryski.png
POL COA Czartoryski.svg
Герб «Літоўская Пагоня»
17-ы Ваявода рускі
1731 — 1782
Папярэднік Ян Станіслаў Ябланоўскі
Пераемнік Станіслаў Шчэнсны Патоцкі
 
Партыя
Дзейнасць палітык, ваенны
Веравызнанне каталіцтва
Нараджэнне 9 лістапада 1697(1697-11-09)[1]
Смерць 4 красавіка 1782(1782-04-04)[1] (84 гады)
Пахаванне
Род Чартарыйскія
Бацька Казімір Чартарыйскі
Маці Ізабэля Альжбета Морштын
Жонка Марыя Сафія Сяняўская
Дзеці Альжбета Ізабэля, Адам Казімір, Станіслаў
 
Узнагароды
Ордэн Белага арла
Ордэн Святога Андрэя Першазванага
Ордэн Святога Губерта

Князь Аўгуст Аляксандр Чартарыйскі (польск.: August Aleksander Czartoryski, 9 лістапада 1697 — 4 красавіка 1782) — буйны палітычны дзеяч Рэчы Паспалітай, генерал-маёр каронных войскаў (1729), ваявода рускі (1731—1782), генеральны староста зямлі падольскай (1750—1758), староста варшаўскі, касцежынскі, любохенскі, калушскі і ванвольніцкі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Прадстаўнік магнацкага роду Чартарыйскіх герба «Пагоня». Нарадзіўся ў Варшаве. Другі сын падканцлера літоўскага і кашталяна віленскага князя Казіміра Чартарыйскага (1674—1741) і Ізабэлі Альжбеты Морштын (1671—1756), дачкі Яна Анджэя Морштына. Старэйшым братам Аўгуста Аляксандра быў Міхал Фрыдэрык, будучы канцлер вялікі літоўскі. Ён атрымаў добрую адукацыю, валодаў французскай мовай. У 1713 годзе быў пасланы разам са старэйшым братам у Еўропу, аб'ездзіў землі Германіі, Францыі і Італіі, і ў выніку асеў на Мальце ў іаанітаў. Затым ён пайшоў на службу ў аўстрыйскі флот і ўдзельнічаў у кампаніях супраць туркаў. У аўстрыйцаў Аўгуст Аляксандр даслужыўся да палкоўніка, але ў 1720 вырашыў вярнуцца на радзіму.

У 1729 Аўгуст Аляксандр атрымаў пад камандаванне полк гвардыі пешай кароннай, а потым стаў генерал-маёрам. У 1730 ён удзельнічаў у сумесных манеўрах польскіх і саксонскіх войскаў, уладкаваных каралём Аўгустам Моцным, а 23 ліпеня 1731 быў узнагароджаны ордэнам Белага Арла.

У ліпені 1731 таксама завяршыліся поспехам шматгадовыя старанні Аўгуста Аляксандра дамагчыся рукі ўдавы Станіслава Эрнэста Дэнгафа — Марыі Сафіі, якая адбывалася з шляхетнага роду Сяняўскіх. У выніку гэтага шлюбу Аўгуст Аляксандр Чартарыйскі стаў уладальнікам вялізнай спадчыны, грунтуючыся на якой ён здолеў стаць сур'ёзнай палітычнай фігурай. Марыя Сафія прынесла мужу ў якасці пасагу Сяняву, Пулавы, Мендзыжэц-Падляскі, землі ля Вілянаўскага палаца, Стоўбцы. Шлюб гэты таксама прывёў да развіцця Каньскаволі, якая таксама была ў пасагу Марыі Сафіі — Аўгуст Аляксандр перасяліў сюды 300 ткачоў з Саксоніі, заклаўшы асновы мясцовай тэкстыльнай прамысловасці. У тым жа годзе, 11 верасня Аўгуст Аляксандр Чартарыйскі стаў ваяводам рускім.

Калі пасля смерці ў 1733 Аўгуста Моцнага прыйшлося выбіраць новага караля, Аўгуст Аляксандр падтрымаў Станіслава Ляшчынскага. У наступным годзе ён перайшоў на бок саксонскага прэтэндэнта Фрыдрыха Аўгуста, за што той узнагародзіў Чартарыйскага саксонскім ордэнам святога Губерта.

У наступныя гады Аўгуст Аляксандр працягваў умацоўваць эканамічную магутнасць свайго роду, а таксама стаў адным з заснавальнікаў «Фаміліі». Свайго сына Адама Казіміра Аўгуст Аляксандр рыхтаваў да ролі будучага караля Польшчы, аднак у выніку міжкаралеўя 1763-1764 гадоў на трон сеў не ён, а Станіслаў Аўгуст Панятоўскі. Будучы прыхільнікам Расіі, Аўгуст Аляксандр атрымліваў ад расійскага пасольства штомесячны пенсіён у 54 тысячы злотых. 24 ліпеня 1747 года ён стаў кавалерам ордэна Андрэя Першазванага.

У 1772 годзе Першы падзел Рэчы Паспалітай прывёў да таго, што валоданні Чартарыйскага апынуліся на тэрыторыях некалькіх дзяржаў, і Шклоў, які прыносіў 300 тысяч злотых гадавога даходу, быў канфіскаваны расійскімі ўладамі.

Апошнім удзелам Аўгуст Аляксандра ў палітыцы былі зробленыя ў 1774 і 1776 гадах прапановы польскай кароны аўстрыйскаму эрцгерцагу Максіміліяну.

Пасля смерці Аўгуста Аляксандра яго палітычная спадчына — «Фамілія» — дасталася Станіславу Любамірскаму і Ігнацыю Патоцкаму, а эканамічнае, якое ацэньвалася ў 100 мільёнаў злотых — сыну Адаму (60 мільёнаў) і дачцэ Альжбеце Ізабэлі.

Сям'я і дзеці[правіць | правіць зыходнік]

Аўгуст Аляксандр Чартарыйскі ажаніўся ў 1731 годзе з Марыяй Сафіяй Сяняўскай (1698—1771), дачкой гетмана вялікага кароннага Адама Мікалая Сяняўскага (1666—1726) і Альжбеты Алены з Любамірскіх (1669/1670—1729). Іх дзеці:

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #116776749 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 3 мая 2014.
  2. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #116776749 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #116776749 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]