Ягелонскі ўніверсітэт
Выгляд
(Пасля перасылкі з Кракаўская акадэмія)
Ягелонскі ўніверсітэт | |
---|---|
польск.: Uniwersytet Jagielloński | |
Арыгінальная назва | польск.: Uniwersytet Jagielloński |
Міжнародная назва | лац.: Universitas Jagellonica Cracoviensis, англ.: Jagiellonian University |
Дэвіз | Plus ratio quam vis |
Заснаваны | 1364 |
Рэктар | Piotr Jedynak[d] |
Студэнты | 49 379 (2010) |
Краіна | |
Размяшчэнне | |
Юрыдычны адрас | ul. Gołębia 24 31-007 Kraków, Polska |
Узнагароды | |
Сайт | uj.edu.pl |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ягело́нскі ўніверсітэ́т (польск.: Uniwersytet Jagielloński) — вышэйшая навучальня ўстанова ў Кракаве, найстарэйшая і адна з самых буйных у Польшчы, адна з найстарэйшых у Еўропе.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Ягелонскі ўніверсітэт заснаваны ў 1364 годзе ініцыятывай польскага караля Казіміра III Вялікага, а пазней адноўлены і пашыраны каралевай Ядвігай і каралём Ягайлам.
Першапачаткова ўніверсітэт меў назву Studium Generale, пасля — Кракаўская акадэмія (Akademia Krakowska), пазней — Галоўная каронная школа (Szkoła Główna Koronna). У XIX стагоддзі ўніверсітэт атрымаў цяперашнюю назву Ягелонскі, якая падкрэслівае сувязь з родам Ягелонаў.
Факультэты
[правіць | правіць зыходнік]- Факультэт юрыспрудэнцыі і адміністрацыі (Wydział Prawa i Administracji)
- Лекарскі факультэт (Wydział Lekarski)
- Фармацэўтычны факультэт (Wydział Farmaceutyczny)
- Факультэт аховы здароўя (Wydział Ochrony Zdrowia)
- Філасофскі факультэт (Wydział Filozoficzny)
- Факультэт фізікі, астраноміі і прыкладной матэматыкі (Wydział Fizyki, Astronomii i Informatyki Stosowanej)
- Гістарычны факультэт (Wydział Historyczny)
- Філалагічны факультэт (Wydział Filologiczny)
- Факультэт паланістыкі (Wydział Polonistyki)
- Факультэт матэматыкі і інфарматыкі (Wydział Matematyki i Informatyki)
- Факультэт хіміі (Wydział Chemii)
- Факультэт біялогіі і навук пра Зямлю (Wydział Biologii i Nauk o Ziemi)
- Факультэт кіравання і сацыяльнай камунікацыі (Wydział Zarządzania i Komunikacji Społecznej)
- Факультэт міжнародных і палітычных даследваньняў (Wydział Studiów Międzynarodowych i Politycznych)
- Факультэт біяхіміі, біяфізыкі і біятэхналогій (Wydział Biochemii, Biofizyki i Biotechnologii)
Вядомыя выкладчыкі
[правіць | правіць зыходнік]- Эміль Гадлеўскі, фізіёлаг раслін
- Юліян Талька-Грынцэвіч, антраполаг, этнограф
Вядомыя выпускнікі
[правіць | правіць зыходнік]- Ян Вісліцкі (1506), літаратар і паэт-лацініст
- Францыск Скарына
- Вацлаў Агрыпа
- Цыпрыян Базылік, кампазітар, паэт, актывіст рэфармацыі (кальвініст) польскі
- Барталамей Папроцкі
- Якуб Шчавінскі (1593), ваявода брэсцка-куяўскі
- Станіслаў Лем (1948), пісьменнік, футуролаг, філосаф
- Станіслаў Любіч-Маеўскі (1903), грамадскі і культурны дзеяч, педагог
- Браніслаў Маліноўскі
- Казімеж Фелікс Куманецкі (1926), філолаг, гісторык антычнасці
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ягелонскі ўніверсітэт
- Афіцыйная старонка (польск.)