Перайсці да зместу

Ануфрый Францавіч Друцкі-Любецкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ануфрый Францавіч Друцкі-Любецкі
Друцк
Друцк
маршалак шляхты Пінскага павета
1799 — 1802

Нараджэнне 12 жніўня 1768(1768-08-12)
Смерць 16 ліпеня 1841(1841-07-16) (72 гады)
Месца пахавання
Род Друцкія-Любецкія
Бацька Францішак Друцкі-Любецкі
Маці Генавефа з Алізар-Ваўчкевічаў[d]
Жонка Элеанора Апалінарыя з Жабаў[d]
Дзеці Паўліна з Друцкіх-Любецкіх[d]

Ануфрый Францавіч Друцкі-Любецкі (17681841) — дзяржаўны службовец.

Паходзіў з княжацкага роду Друцкіх-Любецкіх герба «Друцк». Сын Францішка Юзафавіча Друцкага-Любецкага, стольніка аршанскага, і Генавефы з Алізараў, дачкі кіеўскага стольніка[1].

У 1799—1802 гадах маршалак шляхты Пінскага павета. Стацкі радца (1800)[1].

У выніку падзелу атрымаў маёнтак Пагост (з мястэчкам), фальваркі і вёскі Данілаўка, Бакінічы Пінскага павета і 28170 злотых[1].

Магіла Ануфрыя Друцкага-Любецкага

Памёр 16 ліпеня 1841 года ў Варшаве. Пахаваны 18 ліпеня ў катакомбах Паванзкоўскіх могілак.

У 1799 годзе ў Гелванах ажаніўся з Элеанорай Апалінарыяй з Жабаў (1784—1847), дачкой Тадэвуша Жабы (1750—1800) і Людвікі з Келпшаў.

Меў сына Станіслава Юзафа Ігната (архышчаны 9 мая 1809 г. ў Гарадзішчанскім касцёле). Губернскі сакратар. У шлюбе з Адэлаідай Святаполк-Мірскай[1].

А таксама дачок:

Зноскі