Анцінея Рыгораўна Мурашка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Анцінея Рыгораўна Мурашка (нар.15 кастрычніка 1924, вёска Кірава, Слуцкі раён, Мінская вобласць) — беларускі мовазнавец, кандыдат філалагічных навук, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1971).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1948 годзе закончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. З 1950 года супрацоўнік Інстытута мовазнаўства АН БССР, з 1963 года дацэнт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Даследчык беларускай дыялекталогіі, пытанняў узаемадзеяння беларускай мовы са славянскімі і неславянскімі мовамі. Сааўтар «Хрэстаматыі па беларускай дыялекталогіі» (1962), «Дыялекталагічнагаатласа беларускаймовы» (ч. 1-2, 1963), «Нарысаў па беларускай дыялекталогіі» (1964), «Сучаснай рускай мовы» (ч. 1-2, 1981).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]