Анюй

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Анюй
руск. Анюй, як. Өньүүй
Характарыстыка
Даўжыня 8 км
Басейн 107 000 км²
Расход вады каля 500 м³/с
Вадацёк
Выток  
 • Месцазнаходжанне зліццё рэк Малы Анюй і Вялікі Анюй
 • Каардынаты 68°27′37″ пн. ш. 160°48′07″ у. д.HGЯO
Вусце Калыма
 • Месцазнаходжанне каля пасёлка Ніжнекалымск
 • Каардынаты 68°30′21″ пн. ш. 160°56′31″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Калыма → Усходне-Сібірскае мора

Краіна
Рэгіён Якуція
Раён Ніжнекалымскі раён
Код у ДВР 19010300112119000061264
physical
Анюй
Анюй
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце

Аню́й (руск.: Аню́й[1], якуцк.: Өньүүй) — рака ў Азіяцкай частцы Расіі, ва Усходняй Сібіры, у Рэспубліцы Саха (Якуція), правы прыток ракі Калыма (басейн Усходне-Сібірскага мора).

Даўжыня ракі 8 (8,3[2]) км. Плошча вадазбору 107 000 км². Сярэдні расход вады каля 500[2] м³/с. Утвараецца зліццём рэк Малы Анюй (738[1] км) і Вялікі Анюй (693[1] км). Упадае ў Калыму за 153[3] км ад яе вусця. Вадазбор Анюя і яго складнікаў знаходзіцца ў межах Калымскай нізіны. Шырыня рэчышча да 800 м. Замярзае рака ў першай палове кастрычніка, вызваляецца ад лёду ў пачатку чэрвеня.

Рака Анюй суднаходная і сплаўная. Населеных пунктаў каля ракі няма. Насупраць вусця ракі знаходзіцца пасёлак Ніжнекалымск.

Зноскі

  1. а б в Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 32. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)
  2. а б Чернов В. А. Анюй // Научно-популярная энциклопедия «Вода России» (руск.)
  3. Река Анюй  (руск.) — інфармацыя пра аб'ект у Дзяржаўным водным рэестры РФ.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Анюй // Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 32. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]