Апалонія Савёнак

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Апалонія Савёнак
Апалонія Савёнак-Раткевіч.jpg
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 8 кастрычніка 1901(1901-10-08)
Месца нараджэння
Дата смерці 10 красавіка 1982(1982-04-10) (80 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Муж Лявон Савёнак
Дзеці Зора Кіпель
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці педагог, пісьменніца
Грамадская дзейнасць
Член у

Апалонія Савёнак (дзявочае Раткевіч; 8 кастрычніка 1901, Лагойшчына — 10 красавіка 1982, Памона, Нью-Джэрсі, ЗША) — беларускі педагог, пісьменніца.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыла БДУ. Сябра Краязнаўчага таварыства БДУ. У 1922 годзе пазнаёмілася з будучым мужам Лявонам Савёнкам, які з групай глыбоцкіх настаўнікаў прыехаў у Менск на пачатку першай беларусізацыі[1].

У 1920—1930-х настаўнічала. Ад 1944 г. — на эміграцыі. У Беларускай гімназіі ў лагерах Остэргофен і Розенгайм у Германіі выкладала беларускую мову і літаратуру, аўтарка некалькіх падручнікаў для дзяцей. Ад пачатку 1950-х жыла ў ЗША, у Нью-Джэрсі.

Аўтарка цікавых успаманаў пра беларускае нацыянальнае жыццё 1920-1930-х гг.

Памёрла 10 красавіка 1982 года. Пахаваная на беларускіх могілках у Іст-Брансвіку (Нью-Джэрсі) побач з мужам.

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Жонка Лявона Савёнка. У 1922 г. у іх нарадзіўся сын Лёдзік, а ў 1927 — дачка Зора.

Зноскі

  1. Савёнак, Л. Творы / Лявон Савёнак; [укладанне Ціхана Чарнякевіча і Лявона Юрэвіча; уступнае слова Лявона Юрэвіча і Вітаўта Кіпеля; каментарыі Ціхана Чарнякевіча; рэдактар: Ціхан Чарнякевіч]. — Мінск: Лімарыус, 2012. — 350 с. — 200 экз. — ISBN 978-985-6968-26-9 (у пер.).