Апостальская адміністратура Кыргызстана
Выгляд
| Апостальская адміністратура | |
|---|---|
| Apostolica Administratio Kyrgyzstaniana | |
| лацінскі | |
| Галоўны горад | Бішкек |
| Краіна |
|
| Дата заснавання | 22 снежня 1997 |
| Парафій | 3 |
| Іерарх | біскуп Мікалай Месмер |
| Плошча дыяцэзіі | 198 000 км² |
| Насельніцтва дыяцэзіі | 4,800,000 (1949) чал. |
| Колькасць каталікоў | 500 |
| Афіцыйны сайт | kyrgyzstan-sj.org |
| Карта | |
|
|
|

Апостальская адміністратура Кыргызстана (лац.: Apostolica Administratio Kyrgyzstaniana) — тэрытарыяльна-адміністрацыйная адзінка структуры Рымска-Каталіцкай царквы з цэнтрам у горадзе Бішкек, Кыргызстан. Апостальская адміністратура распаўсюджвае сваю дзейнасць на ўсю тэрыторыю Кыргызстана. У наш час у Кыргызстане дзейнічаюць тры каталіцкія прыходы: у Бішкеку, Таласе і Джалал-Абадзе.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]22 снежня 1997 года ў Кыргызстане Рымскім Папам Янам Паўлам II была заснавана місія sui iuris, якая вылучылася з Апостальскай адміністратуры Казахстана.
18 сакавіка 2006 года Рымскі Папа Бенедыкт XVI выпусціў булу In Kyrgyzstania spiritali, якой заснаваў Апостальскую адміністратуру Кыргызстана.
Ардынарыі
[правіць | правіць зыходнік]- святар Аляксандр Кан (22.12.1997 — 18.03.2006) — ардынарый місіі sui iuris у Кыргызстане;
- біскуп Мікалай Месмер (з 18.03.2006 — па цяперашні час).
Крыніца
[правіць | правіць зыходнік]- Annuario Pontificio, Libreria Editrice Vaticana, Città del Vaticano, 2003, ISBN 88-209-7422-3
- Була In Kyrgyzstania spiritali, AAS 98 (2006), стр. 308 (лац.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Даныя пра Апостальскую адміністратуру Кыргызстана (англ.)
- Афіцыйны сайт Апостальскай адміністратуры Кыргызстана Архівавана 25 кастрычніка 2008.