Апошні дзень Пампеі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Karl Brullov - The Last Day of Pompeii - Google Art Project.jpg
К. П. Брулоў
Апошні дзень Пампеі. 1830—1833
Палатно, алей. 465,5 × 651 см
Дзяржаўны Рускі музей, Санкт-Пецярбург

Апошні дзень Пампеі — карціна Карла Паўлавіча Брулова, напісаная ў 18301833 гадах.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Брулоў наведаў Пампеі ў 1827 годзе, зрабіўшы шмат эскізаў для будучай карціны пра вядомае вывяржэнне вулкана Везувій у 79 годзе н.э. і разбурэнне горада Пампеі каля Неапаля. Палатно выстаўлялася ў Рыме, дзе атрымала захопленыя водгукі крытыкаў, і перапраўлена ў парыжскі Луўр. Гэта праца стала першай карцінай мастака, якая выклікала такую цікавасць за мяжой. Вальтэр Скот назваў карціну «незвычайнай, эпічнай».

Класічная тэма, дзякуючы мастацкаму бачанню Брулова і багатай гульні святлацені, вылілася ў працу, якая на некалькі крокаў адышла ад неакласічнага стылю. «Апошні дзень Пампеі» выдатна характарызуе рамантызм у рускага жывапісу, які змешваецца з ідэалізмам, павышанай цікавасцю да пленэра і гарачай любоўю таго часу да падобных гістарычных сюжэтаў. Выява мастака ў левым вугле карціны з'яўляецца аўтапартрэтам аўтара. На палатне таксама тройчы намалявана графіня Юлія Паўлаўна Самойлава — жанчына з гарлачом на галаве, якая стаіць на ўзвышэнні ў левай частцы палатна; жанчына, якая разбілася насмерць і распасцёрлася на маставой, і побач з ёй жывое дзіця (абодвух, меркавана, выкінула калясніцы, з якая развалілася) — у цэнтры палатна; і маці, якая прытуляе да сябе дочак, у левым вугле карціны.

У 1834 г. карціна «Апошні дзень Пампеі» была адпраўлена ў Пецярбург. Аляксандр Іванавіч Тургенеў казаў, што гэта карціна склала славу Расіі і Італіі. Я. А. Баратынскі склаў з гэтай нагоды знакаміты афарызм: «Апошні дзень Пампеі стаў для рускага пэндзля першым днём!». Вершам адгукнуўся і А. С. Пушкін: «Кумиры падают! Народ, гонимый страхом…» (гэты радок забараніла цэнзура). У Расіі палатно Брулова ўспрымалася не кампрамісным, а выключна наватарскім творам. Мікалай I ганараваў мастака асабістай аўдыенцыяй і ўзнагародзіў Карла лаўровым вянком, пасля гэтага мастака называлі «Карл Вялікі».

Анатоль Дземідаў падарыў карціну Мікалаю I, які выставіў яе ў Акадэміі мастацтваў як кіраўніцтва для маладых жывапісцаў. Пасля адкрыцця Рускага музея ў 1895 годзе палатно пераехала туды, і да яго атрымала доступ шырокая публіка.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Брулоў