Арвідс Янсанс

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Арвідс Янсанс
Arvīds Jansons
アルヴィド・ヤンソンス (Arvid Jansons).jpg
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 10 кастрычніка 1914(1914-10-10)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 21 лістапада 1984(1984-11-21) (70 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Краіна
Дзеці: Марыс Янсанс
Альма-матар
Месца працы
Музычная дзейнасць
Прафесіі дырыжор, скрыпач,
педагог
Інструменты скрыпка
Узнагароды
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

Арвідс (Арвід Крышавіч) Янсанс (латыш. Arvīds Jansons; 1914 — 1984) — латвійскі дырыжор і скрыпач, музычны педагог. Народны артыст СССР (1976). Лаўрэат Сталінскай прэміі другой ступені (1951). Бацька Марыса Янсанса.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся у Лібаве (цяпер Ліепая, Латвія). У 1929—1935 гадах навучаўся ў Народнай кансерваторыі горада Ліепая па класе скрыпкі. З 1931 года — скрыпач аркестра Ліепайскай оперы і філармоніі. У 1940 годзе дэбютаваў як дырыжор ў Ліепайскай оперы, дзе пад яго кіраўніцтвам была выканана аперэта Ф. Раймонда «Блакітная маска».

Затым вучыўся ў Латвійскай кансерваторыі (1940—1944) таксама па класе скрыпкі (клас Р. Мікельсона) і кампазіцыі ў Рызе.

З 1940 года — скрыпач аркестра Латвійскай оперы. Паралельна браў урокі дырыжыравання ў Леа Блеха і ў 1944 годзе ўпершыню прыйшоў за дырыжорскі пульт. Працаваў дырыжорам у Латвійскай оперы (1944—1952), а ў 1946 годзе ўзначаліў сімфанічны аркестр Латвійскага радыё, з якім працаваў на працягу шасці гадоў.

У 1952 годзе стаў асістэнтам Я. А. Мравінскага, а пазней адным з дырыжораў Сімфанічнага аркестра Ленінградскай філармоніі. У 1964—1967 гадах адначасова і кіраўнік гэтага аркестра, з якім выступаў не толькі ў СССР, але і за мяжой. Нярэдка Янсанса запрашалі дырыжаваць замежнымі калектывамі, у прыватнасці, Такійскім сімфанічным аркестрам.

З 1965 года актыўна займаўся педагагічнай дзейнасцю, даваў майстар-класы ў Германіі, Фінляндыі і Швецыі. У 1965—1975 гадах кіраваў Міжнароднымі курсамі дырыжорскія майстэрства ў Веймары. У 1972—1984 гадах загадваў кафедрай оперна-сімфанічнага дырыжыравання ў ЛДК імя Н. А. Рымскага-Корсакава.

Памёр 21 лістапада 1984 года ў Манчэстэры ад сардэчнага прыступу падчас канцэрту, дырыжыруючы аркестрам Хале. Пахаваны ў Ленінградзе на Літаратарскіх мастках Волкаўскіх могілак.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.18 Кн.1: Дадатак: Шчытнікі — ЯЯ / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. — С. 326. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0295-4 (Т. 18 Кн. 1).
  • https://snl.no/Arvid_Jansons