Мінскі дзяржаўны музычны каледж імя М. І. Глінкі

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Беларускі музычны тэхнікум)
Jump to navigation Jump to search
Мінскі дзяржаўны музычны каледж імя М. І. Глінкі  (МДМК імя М. І. Глінкі)
MGMK-Glinka.gif
MSMC.jpg
Год заснавання 1924
Тып каледж і music education organization[d]
Дырэктар Уладзімір Міхайлавіч Чэрнікаў
Размяшчэнне Сцяг Беларусі Мінск
Адрас 220035, г. Мінск, вул. Грыбаедава, 22
glinka-edu.by

Мінскі дзяржаўны музычны каледж імя М. І. Глінкі, колішнія назвы Мінскі музычны тэхнікум (1924—1937), Мінскае музычнае вучылішча (1937—2011), з 1954 імя М. І. Глінкі — установа сярэдняй спецыяльнай адукацыі Рэспублікі Беларусь, адна са старэйшых і аўтарытэтных у краіне сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў у сферы культуры.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Заснаваны ў 1924 годзе як Мінскі музычны тэхнікум з класамі фартэпіяна, скрыпкі, віяланчэлі, кампазіцыі. У наступным 1925 годзе адчыніліся класы духавых і ударных інструментаў, у 1928 годзе — інструктарскае аддзяленне, на базе якога пачалася падрыхтоўка дырыжораў хора. З 1934 года быў адкрыты прыём на спецыяльнасць «Спевы».

У маі 1937 года тэхнікум быў рэарганізаваны ў Мінскае музычнае вучылішча. У красавіку 1957 года Прэзідыум Вярхоўнага Савета БССР за дасягненні ў падрыхтоўке музычных кадраў прысвоіў вучылішчу імя геніяльнага русскага кампазітара Міхаіла Іванавіча Глінкі.

У 1973 годзе ў вучылішчы адкрыта падрыхтоўка па спецыяльнасці «Народны хор», у 1980 — па спецыяльнасці «Мастацтва эстрады».

Распараджэннем Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 2 кастрычніка 2003 г. № 300рп Минскае дзяржаўнае музычнае вучылішча імя М. І. Глінкі перададзена з рэспубліканскай уласнасці ў камунальную уласнасць горада Мінска[1]. У 2011 годзе рашэннем Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта навучальная ўстанова была перайменавана ва ўстанову адукацыі «Мінскі дзяржаўны музычны каледж імя М. І. Глінкі».

Вядомыя выкладчыкі[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя навучэнцы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]