Аркадзь Пятровіч Мардвілка
Аркадзь Пятровіч Мардвілка | |
---|---|
Дата нараджэння | 24 жніўня 1905 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 27 кастрычніка 1986 (81 год) |
Месца смерці | |
Род дзейнасці | мовазнаўца, празаік, крытык, перакладчыца |
Член у | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Аркадзь Пятровіч Мардвілка (псеўданімы: В.Армак (разам з В.Мараковым); В.Армар (разам з В.Мараковым); А.Вясковы; Аркадзь Лясны; крыптанімы: А. Л.; А. М.; А.М-ка; 24 жніўня 1905, в. Языль, Бабруйскі павет, Мінская губерня, цяпер Старадарожскі раён, Мінская вобласць — 27 кастрычніка 1986, Ташкент) — беларускі лінгвіст, празаік, крытык, перакладчык.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Падчас 1-й сусветнай вайны сям’я была ў бежанстве ва Уладзіміры. Там Мардвілка паступіў у гімназію. Вярнуўшыся ў Беларусь, працягнуў вучобу ў Слуцкай гімназіі. Першы верш апублікаваў у 1924 годзе, пасля выступаў як празаік і крытык. Быў членам «Маладняка», потым БелАПП. У 1926—27 гадах вучыўся на Фанетычных курсах новых моў у Ленінградзе; у 1927—29 гадах на педагагічным факультэце БДУ; у 1929—30 гадах на Вышэйшых курсах новых моў пры 2-м Маскоўскім дзяржаўным універсітэце. З 1931 годзе выкладаў англійскую мову ў Беларускім аўтадарожным інстытуце. Арыштаваны 15 мая 1933 года; прыгавораны да 3 гадоў высылкі. Працаваў перакладчыкам англійскай тэхнічнай літаратуры ў тэхнічным аддзеле Маскваволгабуда. З 1935 года жыў у Ташкенце. Выкладаў англійскую мову ў розных навучальных установах. У 1950 годзе экстэрнам скончыў Сярэднеазіяцкі ўніверсітэт. У 1956 абараніў дысертацыю на ступень кандыдата філалагічных навук. Падрыхтаваў працы па методыцы выкладання англійскай мовы і рускай фразеалогіі. Перакладаў на рускую мову з англійскай і ўзбекскай. Пасля вымушанага перапынку ў 1930-х г. да творчасці па-беларуску ўжо не вярнуўся.
Творы
[правіць | правіць зыходнік]- Вялікае нараджэнне: Эскізы. Мн., 1932;
- Очерки по русской фразеологии. М., 1964;
- Как скорее усвоить значение английских слов. М., 1968.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).
- Нарадзіліся 24 жніўня
- Нарадзіліся ў 1905 годзе
- Нарадзіліся ў Язылі
- Памерлі 27 кастрычніка
- Памерлі ў 1986 годзе
- Памерлі ў Ташкенце
- Сябры літаратурнага аб’яднання «Маладняк»
- Члены Беларускай асацыяцыі пралетарскіх пісьменнікаў
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Рэпрэсаваныя савецкай уладай
- Нарадзіліся ў Старадарожскім раёне