Аркадзь Фядосавіч Рылюк
Аркадзь Фядосавіч Рылюк | |
---|---|
Дата нараджэння | 21 чэрвеня 1934 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2 мая 2014 (79 гадоў) |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | хірург, навуковец |
Навуковая сфера | хірургія і тапаграфічная анатомія чалавека[d] |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар медыцынскіх навук (1992) |
Навуковае званне | |
Альма-матар |
Аркадзь Фядосавіч Рылю́к[1] (21 чэрвеня 1934 г., в. Ліпнікі, Драгічынскі раён, Брэсцкая вобласць — 2 мая 2014[2]) — беларускі хірург, вучоны, доктар медыцынскіх навук (1992), прафесар (1995).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Пасля заканчэння сямігадовай школы студэнт Пінскага медыцынскага вучылішча (1950—1953 гг.). Фельчар медыцынскага ўчастка ў вёсцы Валавель Драгічынскага раёна з 1953 па 1954 год. У 1954 годзе паступіў у Мінскі медыцынскі інстытут, які скончыў з адзнакай у 1960 годзе.
Працаваў хірургам Мікашэвіцкай міжраённай бальніцы, 1960—1961 гг. З 1961 па 1968 год урач-хірург, затым загадчык хірургічнага аддзялення Лунінецкай раённай бальніцы. З 1968 па 1971 год клінічны ардынатар Беларускага інстытута ўдасканалення ўрачоў (БелМАПА). Пасля заканчэння ардынатуры — урач-хірург Мінскай чыгуначнай бальніцы. З 1972 года асістэнт, дацэнт і прафесар Беларускага інстытута ўдасканалення ўрачоў.
У 1974 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Трамбозы і эмбаліі пры вострым апендыцыце». У 1990 годзе абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Рэваскулярызацыя страўнікавага і кішачных трансплантатаў». З 1987 па 2014 год кіраваў курсам тапаграфічная анатомія і аператыўная хірургія кафедры тапаграфічнай анатоміі БелМАПА.
Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]
Аўтар 3 манаграфій, 4 вынаходстваў, 80 рацыяналізатарскіх прапаноў, 200 друкаваных прац па розных праблемах аператыўнай хірургіі органаў брушной поласці і таза.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Рылюк Аркадзь Фядосавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 500. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Рылюк Аркадий Феодосьевич (руск.) // Сайт БелМАПА
- 21 красавіка 2019 г. — 85 гадоў з дня нараджэння Аркадзя Феадосьевіча Рылюка (1934—2014), вучонага ў галіне хірургіі, выдатніка аховы здароўя Беларусі // Краязнаўства Берасцейшчыны
- Банк патентов РФ на изобретения и промышленные образцы ФИПС Роспатента (руск.)
- База патентов Беларуси (руск.)