Вайк

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Горад
Вайк
арм.: Վայք

Vayk town1.jpg

Краіна
Марз
Каардынаты
Заснаваны
Ранейшыя назвы
Сайлан, Азізбекаў
Плошча
  • 3 км²
Вышыня цэнтра
1 300 ± 1 м
Насельніцтва
5 900[1] чалавек (2010)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+374 (282)
Паштовы індэкс
3801
Афіцыйны сайт
Вайк на карце Арменіі
Вайк (Арменія)
Вайк

Вайк (арм.: Վայք) — горад у Арменіі ў марзе Ваёц-Дзор.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Знаходзіцца ў 139 км ад Ерэвана на аўтамабільнай дарозе ЕрэванСісіянГарыс. Аточаны з поўначы і поўдня горамі, горад працягнуўся прыкладна на 1,5 км уздоўж правага берага ракі Арпа. Прыкладна ў 1 км да захаду ад горада знаходзіцца стары мост, пабудаваны ў XVII стагоддзі і рэканструяваны ў 1827 годзе па прапанове Паскевіча. У горадзе знаходзіцца царква Сурб Трдат[2].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Падрабязней гл. таксама: Сюнік

У мінулым селішча, што знаходзіла на тэрыторыі Вайка, звалася Сайлан (арм.: Սոյլան). Паводле дадзеных «Каўказскага календара» 1912 года ў сяле Сайлан Шарур-Даралагёзскага павета Елізаветпальскай губерні жылі 14 чалавек, галоўным чынам азербайджанцы, паказаныя ў календары як «татары»[3]. 12 кастрычніка 1956 года тут было ўтворана мястэчка, названае ў гонар аднаго з бакінскіх камісараў — М. Азізбекава. Пасля распаду Савецкага Саюза мястэчка атрымала статус горада і новую назву — Вайк. У 1897 годзе насельніцтва селішча складала 22 чалавекі, у 1963 — 1 115, у 1976 — 4 644. Паводле дадзеных перапісу 2001 года яно склала 6 024 чалавекі.

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Дамы шматпавярховыя, пабудаваны з арцікскага туфа і мясцовага фельзіта.

Зноскі