Армен Мікалаевіч Габузаў
Армен Мікалаевіч Габузаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 23 кастрычніка 1906 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 30 студзеня 1999 (92 гады) |
Месца смерці | |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар медыцынскіх навук (1961) |
Навуковае званне |
|
Альма-матар | |
Узнагароды |
Армен Мікалаевіч Габузаў (23 кастрычніка 1906, г. Гянджа, Азербайджан — 30 студзеня 1999, г. Санкт-Пецярбург) — урач-анатам. Доктар медыцынскіх навук (1961), прафесар (1962). У гады Вялікай Айчыннай вайны хірург марскога ваеннага шпіталя Паўночна-Заходняга фронту.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Бакінскі ўніверсітэт (медыцынскі факультэт, 1929).
Працаваў у Азербайджанскім медыцынскім інстытуце (1928—1938, асістэнт кафедры нармальнай анатоміі), 2-м Ленінградскім медыцынскім інстытуце (1938—1939, асістэнт кафедры анатоміі), Ленінградскім педыятрычным медыцынскім інстытуце (1939, 1946, асістэнт кафедры аперацыйнай хірургіі і тапаграфічнай анатоміі), Новасібірскім медыцынскім інстытуце (1946—1951, загадчык кафедры аперацыйнай хірургіі і тапаграфічнай анатоміі), 1-м Ленінградскім медыцынскім інстытуце (1952—1959, дацэнт кафедры нармальнай анатоміі), Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім інстытуце (1959—1981, загадчык кафедры нармальнай анатоміі).
Навуковыя інтарэсы: агнястрэльныя пашкоджанні кісці; анатомія кровазвароту мозгу; узроставыя змены венаў галаўнога мозгу, мачавога пузыра і прастаты; тапографа-анатамічныя асаблівасці падкоркавых ядраў канцавога мозгу.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Ордэн Чырвонай Зоркі і інш.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Возрастные особенности подкорковых ядер головного мозга человека и изменения артериальной системы этих ядер у животных после повреждения различных участков коры больших полушарий : диссертация … доктора медицинских наук / Армен Николаевич Габузов. — Ленинград, 1958.
- Габузаў Армен Мікалаевіч // Беларуская Савецкая Энцыклапедыя. У 12 т. Т. 3. Веды — Графік / Рэдкал.: П. У. Броўка (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1971. — С. 281. — 608 с.: іл., карты.
- Габузаў Армен Мікалаевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — С. 414. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4).
- Габузов Армен Николаевич // Анатомы Беларуси / П. И. Лобко. — Минск, 2003. — С. 11—12. — Информация: место рождения — г. Караклис [Ванадзор], Армения.
- Габузов Армен Николаевич // 50 лет Гродненскому государственному медицинскому университету: события и биографии / П. В. Гарелик, Е. М. Тищенко. — Гродно, 2008. — С. 52—53.
- Нарадзіліся 23 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1906 годзе
- Нарадзіліся ў Гянджы
- Памерлі 30 студзеня
- Памерлі ў 1999 годзе
- Памерлі ў Санкт-Пецярбургу
- Выкладчыкі Новасібірскага медыцынскага ўніверсітэта
- Выкладчыкі Санкт-Пецярбургскага педыятрычнага медыцынскага ўніверсітэта
- Выкладчыкі Санкт-Пецярбургскай медыцынскай акадэміі імя І. І. Мечнікава
- Выкладчыкі Азербайджанскага медыцынскага ўніверсітэта
- Выкладчыкі Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта
- Дактары медыцынскіх навук
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Анатамы СССР
- Ваенныя ўрачы СССР