Перайсці да зместу

Арн Тамарэс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Арн Тамарэс
Асабістыя звесткі
Псеўданімы אחד הרבנים המרגישים
Дата нараджэння 1869[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 10 жніўня 1931(1931-08-10)[2] ці 12 жніўня 1931(1931-08-12)[1]
Месца смерці
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці рабін
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Арн-Шмуіл Тамарэс (1869, вёска ля Малеча — 12 жніўня 1931, Варшава ці Мілейчыцы) — яўрэйскі рэлігійны дзеяч, мысліцель, публіцыст. Пісаў на іўрыце і ідышы.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў вёсцы блізка ад Малеча Пружанскага павета ў беднай сям’і. Бацьку звалі Мойша-Янкеў, прадзед — малецкі цадзік рэб Арэле. Бацькі трымалі карчму. У маленстве быў вельмі чуллівым, вырас на ўлонні прыроды. Бываў на суседнім двары; аднойчы прыйшла вестка, што суседаў сын памёр на вайне, якую царызм тады вёў з Турцыяй. У хлопчыка з’явіліся антываенныя погляды. Вучыўся ў хедары, бэйс-мідрашы. Усе ведалі яго розум і незвычайныя думкі. У 19 гадоў адправіўся ў Коўна, вучыўся з мусарнікамі, потым 2 гады ў Валожынскім ешыбоце. У Валожыне далучыўся да групы духоўных сіяністаў Хібат Ціен. З узнікненнем палітычнага сіянізму падтрымліваў і яго, быў на з’ездзе ў Вільні, на IV кангрэсе ў Лондане дэлегат ад Брэста (абодва 1900). Пасля з’ездаў расчараваўся ў гэтым руху. У 1893 стаў рабінам у Мілейчыцах Брэсцкага павета, заняў пасаду свайго цесця-пакойніка. У 1912 атрымаў ад рабіна Хаіма Чарновіча запрашэнне ўзначаліць ешыбот і семінарыю ў Адэсе, наведаў горад, адмовіўся ад прапановы. Выступаў супраць палітычнага сіянізму, нацыяналізму, сацыялізму, супраць устарэлых звычак у артадаксальнай веры. Прапаноўваў пацыфізм, тэрытарыялізм, яўрэйскую каланізацыю Крыма. У апошнія гады падтрымліваў рух Агудас.

Першы артыкул у газеце Ха-меліц (1899 год, № 56). Друкаваўся пераважна ў іўрыцкіх газетах, часам у народна-яўрэйскіх. На ідышы напісаў успаміны, па просьбе З.Рэйзена.

Аўтар наступных кніг:

  • Сефер хаяхадут вехахерут (выдаўцы Бялік, С.Барышкін, 1905)
  • Мусар хатора вехаяхадут, (Вільня: выд. Гарбера 1912)
  • Сефер хаэмуна хатэхора вехадат хахамоніт (Адэса: Н.Гальпрын, 1912)
  • Кнесет ісроэл умілхамот хагоім (Варшава 1920)
  • Яд ахарон (Пётркаў 1923)
  • Фарн цар фун а нідрэф (Пётркаў 1927 ці 28) — на ідышы, аб справе Кестэнберга ў Радаме
  • Шэлошан зівугім білці хагунім (1930)

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б в https://viaf.org/processed/NLI%7C001435293
  2. Haynt — 1908. Праверана 12 жніўня 1931.
  3. Catalog of the German National Library Праверана 25 кастрычніка 2023.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]