Старажытнаяўрэйская мова
Старажытнаяўрэйская мова | |
---|---|
Саманазва | ŝəpat kənáʕan, yəhudit, ʕibrit |
Краіны | Эрэц-Ісраэль, дыяспара |
Статус | мова набажэнства |
Вымерла | з II стагоддзя н.э. перастала быць гутарковай |
Класіфікацыя | |
Катэгорыя | Мовы Еўразіі |
Пісьменнасць | яўрэйскае пісьмо |
Моўныя коды | |
ISO 639-1 | — |
ISO 639-2 | — |
ISO 639-3 | hbo |
Ethnologue | hbo |
LINGUIST List | hbo |
IETF | hbo |
Glottolog | anci1244 |
Вікіпедыя на гэтай мове |
Старажытнаяўрэйская мова або біблейскі іўрыт — першая мова яўрэяў, распаўсюджаная ў Старажытным Ізраілі (Ханаан, (стар.-яўр.: אֶרֶץ כְּנַעַן — краіна Ханаанская; стар.-яўр.: אֶרֶץ יִשְׂרָאֵל — краіна Ізраільская). На працягу 1-га тысячагоддзя да н.э. была як у вусным, так і ў пісьмовым ужытку, выйдучы пасля з вуснага ўжывання[1]. Асноўным помнікам старажытнаяўрэйскай мовы з’яўляецца яўрэйскае Свяшчэннае Пісанне (Танах, Стары Запавет), акрамя яго захаваліся нешматлікія эпіграфічныя тэксты і фрагменты Кнігі Прамудрасці Ісуса, сына Сірахава[2].
Сучасны іўрыт з’яўляецца штучна адроджанай формай старажытнаяўрэйскай мовы[3].
Пісьменнасць
[правіць | правіць зыходнік]Алфавітам старажытнаяўрэйскай мовы служыла палеаяўрэйскае пісьмо, вельмі блізкае да фінікійскага, найстаражытнейшага алфавітнага пісьма ў свеце. Палеаяўрэйскае пісьмо выкарыстоўваўся да апошніх стагоддзяў 1-га тыс. да н.э., калі было выцеснена т.зв. «квадратным», ці «асірыйскім», пісьмом, якое ўжо ўжывалася да гэтага часу для арамейскіх моў. Іменна гэта пісьмо вядома цяпер як яўрэйскае пісьмо.
Уласна ж палеаяўрэйскае пісьмо захавалася ў некалькі перайначанай форме ў самарыцян, якія выкарыстоўваюць гэта т.зв. самарыцянскае пісьмо выключна для сакральных мэт.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Arnorld B.T., Choi J.H., A Guide to Biblical Hebrew Syntax, Cambridge, 2003.
- Bauer H., Leander P. Historische Grammatik der hebräischen Sprache des Alten Testaments. Halle, 1922.
- Bergsträsser G. Hebräische Grammatik. Leipzig, 1918—1929.
- Blau J. A Grammar of Biblical Hebrew. Wiesbaden, 1976.
- Ewald H.G.A. Kritische Grammatik der hebräischen Sprache. Leipzig, 1827.
- Ewald H.G.A. Ausführliches Lehrbuch der hebräischen Sprache. Leipzig, 1870.
- Gesenius W., Kautzsch E., Cowley A.E. Gesenius’ Hebrew Grammar. Oxford, 1910.
- Hetzron R. Hebrew // The World’s Major Languages / Ed. by B. Comrie. New York; Oxford, 1987.
- Jouon P., Muraoka T. A Grammar of Biblical Hebrew. Roma, 1991.
- Kautzsch E. (ed.) Gesenius' Hebrew Grammar. Eng. ed. A. E. Cowley. Oxford: Clarendon Press, 1910.
- Lambert M. Traité de grammaire hébraique. Paris, 1946.
- Schneider W. Grammatik des Biblischen Hebräisch. München, 1974.
- Steiner R. Ancient Hebrew // The Semitic Languages / Ed. by R. Hetzron. London, 1997.
- Würthwein E. The Text of the Old Testament (trans. Erroll F. Rhodes) Grand Rapids: Wm.B.Eardmans Publishing, 1995. ISBN 0-8028-0788-7.