Перайсці да зместу

Арон Ісакавіч Вайнштэйн

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Арон Ісакавіч Вайнштэйн
Сцяг Намеснік Старшыні СНК БССР
1921 1922
Кіраўнік урада Аляксандр Чарвякоў
Сцяг Старшыня ВСНГ БССР
1920 1922
Кіраўнік урада Аляксандр Чарвякоў
Папярэднік пасада ўтвораная
Сцяг Наркам фінансаў БССР
1921
Папярэднік пасада ўтвораная
Пераемнік Ісак Рэйнгольд

Нараджэнне 23 лістапада (5 снежня) 1877
Смерць 12 лютага 1938(1938-02-12) (60 гадоў)
Грамадзянства
Партыя
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Аро́н Іса́кавіч Вайнштэ́йн (23 лістапада 1877, Вільня — 12 лютага 1938, Масква) — сацыял-дэмакрат, сіяніст-сацыяліст, актыўны дзеяч Бунда.

З сям’і цівуна. У 1897 годзе скончыў яўрэйскі Настаўніцкі інстытут у Вільні.

З 1892 года член Бунда (псеўданім Рахміэл). Удзельнічаў у яўрэйскім рабочым руху ў Варшаве, Вільні, быў рэдактарам выданняў Бунда, у тым ліку газеты «Дэр Бунд». У 1901—1921 член ЦК Бунда. У 1907 годзе дэлегат V (лонданскага) з’езда РСДРП і трох яе наступных канферэнцый. З мая 1907 па снежань 1911 года член ЦК РСДРП ад Бунда. У 1914—1917 у ссылцы ў Сібіры.

У красавіку 1917 года на 10-й канферэнцыі Бунда абраны старшынёй ЦК Бунда, заставаўся ім да 1921 года. Займаў цэнтрысцкую, затым абарончую пазіцыю[1].9 чэрвеня 1917 года на I Усерасійскім з’ездзе Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў па пытанні вайны падтрымаў пазіцыю меншавікоў і эсэраў. Спрачаючыся з Леніным, казаў:

Таварыш Ленін запэўніваў нас, што як толькі сцяг сацыялістычнага паўстання, а не такое, якое цяпер перамагло, пераможна пройдзе па рускай зямлі, як толькі ўрад будзе цалкам складацца з Саветаў, то адразу Расіі прыбягуць на дапамогу прыгнечаныя нацыі і краіны … гэта Турцыя, гэта Персія, гэта Кітай, то бок краіны з найбольш адсталай сацыяльнай структурай, з найбольшымі перажыткамі старых, я скажу, паўварварскіх часоў. Вось гэтыя краіны, абяцае нам таварыш Ленін, злітаваць з намі для таго, каб разам з імі несці па Еўропе чырвоны сцяг сацыялізму … нічога агульнага гэтая канцэпцыя … з марксізмам не мае, але яна мае вельмі шмат агульнага з бакунізмам.

Вайнштэйна падтрымаў Г. В. Пляханаў[2]. 10 жніўня 1917 года на пасяджэнні УЦВК абвясціў рэзалюцыю, якая была прынятая: «У Дзяржаўнай нарадзе ў Маскве ўдзельнічаць», «адзіным сродкам для выратавання краіны і рэвалюцыі з’яўляецца згуртаванне ўсіх жывых сіл Расіі вакол моцнага рэвалюцыйнага ўрада». 19 жніўня абраны ў Прэзідыум аб’яднальнага з’езда меншавікоў, які абвясціў стварэнне РСДРП (аб’яднанай)[3].

25 верасня абраны членам выканкама Петраградскага Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў па спісе меншавікоў. 12 кастрычніка на закрытым пасяджэнні выканкама Петрасавета галасаваў супраць стварэння Ваенна-рэвалюцыйнага камітэта, а 25 кастрычніка на экстраным пасяджэнні Петрасавета Вайнштейн, М. І. Бройда, М. І Лібер абвясцілі заяву, што фракцыя меншавікоў «складае з сябе ўсякую адказнасць за згубныя наступствы змовы і… заяўляе аб сваім сыходзе з складу Прэзідыума і выканаўчага камітэта Савета». 29 кастрычніка на перамовах з Вікжэлем выказаўся супраць удзелу бальшавікоў у «аднастайным сацыялістычным урадзе». 3 лістапада на злучаным пасяджэнні меньшавіцкай фракцыі Часовага савета Расійскай рэспублікі, Петраградскага савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў і членаў ЦК РСДРП(б) заявіў, што «да бальшавікоў трэба ставіцца так жа, як і да царызму». 21—23 лістапада ў Бярдзічаве на Надзвычайным з’ездзе прадстаўнікоў армій Паўднёва-Заходняга фронту ўдзельнічаў у абмеркаванні пытання аб уладзе. У снежні 1917 года адкрываў 8-ы з’езд Бунда, дзе заявіў, што Бунд з’яўляецца «рашучым праціўнікам бальшавіцкай дыктатуры».

Пасля 1917 года ў Мінску, старшыня Гарадской думы. Член рэдкалегіі галоўнай бундаўскай газеты на ідышы «Дэр Вэкер» (ідыш: «דער וועקער», «Будзільнік»). У 1920 годзе ўступіў у РКП(б), быў уключаны ў Цэнтральнае бюро КП(б) Беларусі. Пасля канферэнцыі Бунда ў 1920 годзе ўзначаліў пераход большасці членаў бунда ў РКП(б). Член Ваенна-рэвалюцыйнага камітэта Беларусі.

У 1921—1922 член ЦБ КП(б) Беларусі. Старшыня СНГ Беларускай ССР, намеснік старшыні Савета Народных Камісараў БССР. У 1922—1923 старшыня Савета Працы і Абароны Кіргізскай (Казахскай) АССР. У 1923—1930 член калегіі Наркамата фінансаў СССР. З 1930 года арбітр Галоўнага арбітражу пры СНК СССР.

9 лютага 1938 года арыштаваны па абвінавачванні ў прыналежнасці да антысавецкай арганізацыі. Памёр у турме. У 1956 годзе пасмяротна рэабілітаваны.

Жонка ― Рахіль Яхілеўна Сухенькая, удзельніца сіянісцкага руху Ха-шомэра ха-цаір («Малады рабочы»).

  • Первый суд Совнархоза Беларуси. Мн., 1921. С. 5-10;
  • Доклад «Экономическое положение Беларуси и НЭП» на X конференции КП(б)Б//Советская Беларусь. 1921, № 236;
  • О возрождении промышленности Беларуси//Советская Беларусь. 1921, № 282;
  • Трестирование государственной промышленности//Известия Центрального бюро КП(б)Белоруссии. Мн., 1921, № 14. С. 7-8

Зноскі

  1. Черникова М. М. Вайнштейн Арон Исаакович // Политические деятели России, 1917: Биографический словарь. М.: Большая российская энциклопедия, 1993. — 432 с. ISBN 5-85270-137-8.
  2. Первый Всероссийский съезд Советов рабочих и солдатских депутатов. Стенографический отчет. — М.-Л., 1930. — Т. 1. — 364 с.
  3. Тютюкин С. В. Меньшевизм: страницы истории. М.: РОССПЭН, 2002. — 560 с. ISBN 5-8243-0310-X.
  • Бусько В. Первый комиссар финансов Беларуси или о «переломе в наших мозгах» // Финансы, учет, аудит. 2002, № 4. — С. 74-75.