Народны камісарыят фінансаў БССР

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Народны камісарыят фінансаў Беларускай ССР
(Наркамфін)
эмблема
Агульная інфармацыя
Дата стварэння

1919

Папярэднія ведамствы

аддзел фінансаў Мінгубрэўкома
Аддзел фінансаў Ваенрэўкома БССР
Камісарыят фінансаў Военрэўкома БССР

Дата скасавання

26 сакавіка 1946

Заменена на

Міністэрства фінансаў БССР

Кіраўніцтва дзейнасцю ажыццяўляе

Народны камісарыят фінансаў СССР

Вышэйстаячае ведамства

Савет Народных Камісараў БССР

Наро́дны камісарыя́т фіна́нсаў Белару́скай ССР быў утвораны ў студзені 1919 года пад імём Камісарыят фінансаў Часовага рабоча-сялянскага ўрада Беларусі, рэарганізаваны па рашэнні 1 з'езда Саветаў у лютым 1919 года у Народны камісарыят фінансаў ССРБ.

З утварэннем Літоўска-Беларускай ССР Наркамфін БССР у сакавіку 1919 ліквідуецца, яго функцыі перадаюцца Народнаму камісарыяту фінансаў Літоўска-Беларускай ССР. У 1920 годзе ствараецца аддзел фінансаў Мінгубрэўкома, які з 1 жніўня 1920 года пераймяноўваецца ў Аддзел фінансаў Ваенрэўкома БССР, а з 26 жніўня ў Камісарыят фінансаў Военрэўкома БССР.

У адпаведнасці з прынятымі II з'ездам Саветаў БССР дапаўненнямі да Канстытуцыі Беларускай ССР Камісарыят фінансаў Военрэўкома БССР стаў называцца Народным камісарыятам фінансаў Беларускай ССР (Наркамфін БССР).

У 1946 годзе у адпаведнасці з законам "Аб пераўтварэнні Савета народных Камісараў СССР у Савет Міністраў СССР і Саветаў народных камісараў саюзных рэспублік і аўтаномных рэспублік у Саветы Міністраў " Народны камісарыят фінансаў БССР ператвораны ў Міністэрства фінансаў БССР.

Наркамы[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]