Арон Барысавіч Рыськін

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Арон Барысавіч Рыськін
сцяг
1-ы сакратар абкама УКП(б) Яўрэйскай аўтаномнай вобласці
23 мая 1937 — 12 кастрычніка 1937
Папярэднік: Мацвей Хаўкін
Пераемнік: Гірш Сухараў
сцяг
1-ы сакратар Мінскага гаркама КП(б) Беларусі
студзень 1932 — май 1937
сцяг
Сакратар ЦК КП(б) Беларусі па забеспячэнні
16 лістапада 1931 — 1934
Папярэднік: пасада заснаваная
Пераемнік: пасада скасаваная
сцяг
1-ы адказны сакратар Віцебскага акруговага камітэта КП(б) Беларусі
1925 — 1926
Папярэднік: пасада заснаваная
Пераемнік: Іван Рыжоў
 
Партыя: УКП(б) (1916)
Нараджэнне: 1899(1899)
м. Ціхінічы Рагачоўскага павета Магілёўскай губерні
Смерць: 10 красавіка 1984(1984-04-10)
Мінск
 
Узнагароды:
Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
Медаль «50 гадоў Узброеных Сіл СССР»

Аро́н Бары́савіч Ры́ськін (1899, м. Ціхінічы Рагачоўскага павета Магілёўскай губерні10 красавіка 1984) — савецкі партыйны дзеяч, член Сакратарыята ЦК КП(б)Б.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сям’і краўца-рамесніка, яўрэй.

У 1912 — 1917 — кравец па найму ў прыватных майстэрнях, г. Юзава, Данбас.

Пасля да 1924 года займаўся партыйнай работай у Магілёўскай і Гомельскай губернях.

З 4 лютага да 14 мая 1925 года — член Часовага Беларускага бюро ЦК РКП(б).

У 1925 годзе быў прызначаны адказным сакратаром Віцебскага акруговага камітэта КП(б) Беларусі.

У 19281929 гадах — адказны інструктар Паўночна-Каўказскага краявога камітэта УКП(б).

З 1929 года займаў пасаду сакратара Партыйнай калегіі Цэнтральнай кантрольнай камісіі КП(б) Беларусі, адначасова намесніка народнага камісара рабоча-сялянскай інспекцыі Беларускай ССР.

16 лістапада 1931 года Пастановай аб’яднанага пленума ЦК і ЦКК КП(б)Б быў абраны сакратаром ЦК КП(б) Беларусі па забеспячэнні.

Займаў пасаду 1-на сакратара Мінскага гарадскога камітэта КП(б)Б са студзеня 1932 да мая 1937 года.

У перыяд з 23 мая 1937 да 12 лістапада 1937 года займаў пасаду першага сакратара абкама УКП(б) Яўрэйскай аўтаномнай вобласці ў горадзе Бірабіджан. Пастановай пленума Абласнога камітэта УКП(б) Яўрэйскай аўтаномнай вобласці быў зняты з пасады і выключаны з партыі, працаваў краўцом на Бірабіджанскай швейнай фабрыцы.

15 сакавіка 1938 года арыштаваны, толькі праз тры гады пасля арышту, 1 лютага 1941, пастановай Асобай нарады пры НКУС СССР быў асуджаны на 8 гадоў папраўчых прац. Тэрмін адбываў у адным з ППЛ у Комі АССР.

3 снежня 1950 года пастановай Асобай нарады пры МГБ СССР яго па тым жа абвінавачванні накіравалі ў ссылку на пасяленне ў Краснаярскі край.

У лістападзе 1954 года вызвалены з высылкі і вярнуўся ў Мінск.

Рэабілітаваны 2 сакавіка 1955 года. Пасля быў узноўлены у партыі, нядоўга ўзначальваў атэлье у Мінску.

З 1957 года пенсіянер саюзнага значэння.

Член бюро ЦК КП(б)Б (1932—1937).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]