Юбілейны медаль «50 гадоў Узброеных Сіл СССР»

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Юбілейны медаль «50 гадоў Узброеных Сіл СССР»
50 years saf rib.png Апісанне ўзнагароды
Краіна Сцяг СССР СССР
Тып медаль
Каму ўручаецца маршалам, генералам, адміралам, афіцэрам, а таксама старшынам, сяржантам, салдатам і матросам звыштэрміновай службы
Дата заснавання 26 снежня 1967 года
Статус не ўручаецца
Статыстыка ўзнагароджанняў
Колькасць 9 527 270
Характарыстыкі
Матэрыял Латунь
Памеры круг з латуні дыяметрам 37 мм
Чарговасць узнагарод
Старэйшая Юбілейны медаль «40 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Малодшая Юбілейны медаль «60 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

Юбілейны медаль «50 гадоў Узброеных Сіл СССР» заснаваны Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 26 снежня 1967 года ў адзначэнне 50-й гадавіны Узброеных Сіл СССР. Аўтар малюнка медалю — мастак А. Б. Жук.

Юбілейным медалём «50 гадоў Узброеных Сіл СССР» узнагароджваюцца:

Узнагароджанне юбілейным медалём распаўсюджана:

Юбілейны медаль «50 гадоў Узброеных Сіл СССР» носіцца на левым боку грудзей і пры наяўнасці іншых медалёў СССР размяшчаецца пасля юбілейнага медалю «40 гадоў Узброеных Сіл СССР».

Станам на 1 студзеня 1995 года юбілейным медалём «50 гадоў Узброеных Сіл СССР» узнагароджана прыблізна 9 527 270 чалавек.

Апісанне медалю[правіць | правіць зыходнік]

Юбілейны медаль «50 гадоў Узброеных Сіл СССР» вырабляецца з латуні, залацістага колеру, мае форму правільнага круга дыяметрам 37 мм.

На правым боку медалю знаходзіцца пяціканцовая чырвоная эмалевая зорка. Зорка размяшчаецца на фоне пяці пучкоў прамянёў, якія выходзяць з-пад тупых вуглоў зоркі. У сярэдняй частцы зоркі — круг дыяметрам 19 мм, на матавым фоне якога змешчана профільная пагрудная выява двух салдатаў Савецкай Арміі ў будзёнаўцы і касцы. Па краях круга юбілейныя даты: «1918» і «1968». Вакол зоркі намаляваны вянок: левая галіна вянка — з лаўровага лісця, правая — з дубовага.

На адваротным боку медалю ў верхняй частцы — пяціканцовая зорка, у сярэдняй часткі якой на матавым фоне — выява молата і плуга. Ніжэй зорачкі надпіс: «ПЯТЬДЕСЯТ ЛЕТ ВООРУЖЕННЫХ СИЛ СССР» (руск.: ПЯЦЬДЗЯСЯТ ГАДОЎ УЗБРОЕНЫХ СІЛ СССР).

Краі медалю акаймаваны борцікам. Усе надпісы і выявы на медалі выпуклыя.

Медаль пры дапамозе вушка і кольца злучаецца з пяцівугольнай калодкай, абцягнутай шаўковай муаравай стужкай бірузовага колеру шырынёй 24 мм. Пасярэдзіне стужкі падоўжная белая палоска шырынёй 2 мм, справа і злева ад якой размешчаны чырвоная і белая палоскі. Шырыня чырвонай палоскі 2 мм, белай — 0,5 мм.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]