Перайсці да зместу

Архей (горад)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Муніцыпій
Архей
рум.: Orhei
47°22′59″ пн. ш. 28°49′23″ у. д.HGЯO
Краіна
Раён Архейскі раён
Гісторыя і геаграфія
Заснаваны 1554
Першая згадка 1470
Муніцыпій з 2014
Вышыня цэнтра 68 м
Водныя аб’екты Рэўт і Ivanos[d]
Часавы пояс UTC+2
Насельніцтва
Насельніцтва
  • 22 183 чал. (8 красавіка 2024)[1]
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 235
Паштовы індэкс MD-3500
Аўтамабільны код OR
orhei-md.info
Паказаць/схаваць карты
Архей (Малдова)
Архей
Архей

Архе́й (рум.: Orhei) — горад і муніцыпій[2] у цэнтральный частцы Малдовы, цэнтр Архейскага раёна. Насельніцтва 33,5 тыс. чал. (2013). Размешчаны на р. Рэўт (правы прыток Днястра). Праз Архей праходзіць аўтамабільная дарога Кішынёў — Бэлць.

Гарадское паселішча з 1560-х гг., у пісьмовых крыніцах згадваецца з 1570-х гг. Атрымаў назву ад горада Стары Архей, які быў упершыню згаданы ў 1469 годзе як крэпасць на тэрыторыі Малдаўскага княства, у пачатку 16 ст. спалены. Развіваўся як важны адміністрацыйны і рамесны цэнтр усходняй часткі Малдаўскага княства, сталіца Архейскага, а ў 2-й палове 18 ст. — Лапушна-Архейскага цынута (края). З сярэдзіны 17 ст. таксама буйны цэнтр гандлю збожжам, скацінай, здабычы вапняку і вытворчасці вапны. Паводле Бухарэсцкага міру 1812 года ўвайшоў у склад Расійскай імперыі: з 1818 у Архейскім цынуце Бесарабскай вобласці, з 1835 года цэнтр Архейскага павета (утвораны ў 1828). З 1873 года ў Бесарабскай губерні. У 1917 года ў складзе Малдаўскай Народнай Рэспублікі, у 1918 годзе далучаны да Румыніі: павятовы цэнтр правінцыі Бесарабія, з 1938 — Днястроўскага края[ru].

З 1940 года ў Малдаўскай ССР. У час Другой сусветнай вайны 15 ліпеня 1941 акупаваны германа-румынскімі войскамі, вызвалены 6 красавіка 1944 года часцямі 2-га Украінскага фронту пры садзейнічанні атрада партызан. У 19401947 гадах павятовы, а ў 1947-56 і 1962—1994 гадах раённы цэнтр Малдаўскай ССР. З 1991 года ў Рэспубліцы Малдова. У 19982001 гадах муніцыпій, цэнтр аднайменнага павета. З 2001 года раённы цэнтр.

У цэнтры горада размешчаны Дзмітрыеўскі сабор[ro] (1631—1636) — трыконхавы ў плане храм са званіцай і парталам, упрыгожаным разьбой па камені. Гэты храм намаляваны на купюры вартасцю 5 малдаўскіх леяў. Захаваліся цэрквы: стараверская ліпаванская ў гонар Казанскага абраза Маці Божай[ru] (сярэдзіна 19 ст.), Свяціцеля Мікалая (1886), армянская Св. Багародзіцы (1902—1903, архітэктар А. І. Бернардацы[ru]; з 2006 праваслаўная царква Св. князя Уладзіміра).

Касцёл Святой Марыі

Сярод іншых пабудоў: будынкі земскай управы, павятовай прэфектуры (цяпер Дом дзіцячай творчасці; абодва 2-й паловы 19 ст.); банк у стылі неакласіцызму, бальніца і ліцэй у т.зв. неарумынскім стылі (усе пачатку 20 ст.), неагатычны каталіцкі касцёл Св. Марыі[ro] (1914), палац настаўніцкай асацыяцыі (1936-38, цяпер Цэнтральная гарадская бібліятэка імя А. Доніча).

Помнікі: гаспадару В. Лупу (1932, скульптар О. Хан[ru], арх. Р. Курц), А. С. Пушкіну (1988, скульптар Б. Дубровін), савецкім воінам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, чарнобыльцам.

У доме гарадскога архітэктара М. Бенгулеску, пабудаваным у «неарумынскім стылі» ў 19291930 гадах, дзейнічае Гісторыка-этнаграфічны музей.

Вядучая галіна прамысловасці — харчовая. Заводы: кансервавы «Orhei-Vit» (1945; пладова-агароднінная прадукцыя) — адзін з найбуйнейшых у краіне, малочны, тытунёва-ферментацыйны; вінаробныя прадпрыемствы (у т.л. «Chateau Vartely»). Дзейнічаюць таксама: машынабудаўнічы завод «Aspa» (1972; рэжучыя і металаапрацоўчыя інструменты, тэхналагічнае абсталяванне), завод нізкавольтнай апаратуры «Elcom», тэкстыльна-галантарэйная фабрыка «Galanta». Цэнтр народных промыслаў (апрацоўка каменя, дрэва, лозапляценне, ганчарства). Вытворчасць мэблі, будматэрыялаў (у горадзе і наваколлях — здабыча вапняку, гліны, друзу і інш.).

ГодКолькасць
1993 38 000 [3]
2014 21 065 [4]
2024 22 183 [1]

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары

[правіць | правіць зыходнік]

Гарады-пабрацімы

[правіць | правіць зыходнік]
  1. 1 2 Перапіс насельніцтва Малдовы (2024) — 2025.
  2. ЗАКОН Nr. 248 от 03.11.2016 о внесении изменений и дополнений в Закон об административно-территориальном устройстве Республики Молдова № 764-XV от 27 декабря 2001 года(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 17 красавіка 2017. Праверана 26 лістапада 2019.
  3. Большой словарь географических названий / под ред. В. М. КотляковЕкатеринбург: Русское географическое общество, 2003. — С. 483. — 832 с. — ISBN 5-94799-148-9
  4. 2014 Moldovan census — 2017.
  5. http://www.bergama.bel.tr/Home/Page/102