Архитектура и строительство
«Архитектура и строительство» | |
---|---|
Тып | часопіс |
Заснавальнік | Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь |
Краіна | Беларусь |
Тэматыка | Спецыялізаваны навукова-папулярны часопіс |
Мова | Беларуская мова, Руская мова |
Перыядычнасць | Штомесячна |
«Архитектура и строительство» — спецыялізаваны навукова-папулярны часопіс. Заснавальнік — Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь.
Выдаецца з 1970 года ў Мінску на беларускай і рускай мовах 1 раз у месяц. Да 1991 года выходзіў пад назвай «Строительство и архитектура Белоруссии».
Асвятляе актуальныя праблемы архітэктуры, будаўніцтва, горадабудаўніцтва, знаёміць чытачоў з падзеямі будаўнічага і архітэктурнага жыцця рэспублікі, праектамі беларускіх архітэктараў з новымі тэндэнцыямі і замежным вопытам. Асноўныя рубрыкі: «Энергаэфектыўнасць», «Горадабудаўніцтва», «Архітэктурная спадчына», «Архітэктурныя шэдэўры», «Будаўнічыя канструкцыі» і інш. На старонках часопіса выступаюць прафесійныя архітэктары, праекціроўшчыкі, будаўнікі, даследчыкі, навукоўцы. Часопіс прызнаны лепшым спецыялізаваным выданнем 2008 па выніках 5-га Нацыянальнага конкурсу друкаваных СМІ «Залатая літара».
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- «Архитектура и строительство» // Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн.: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2010. — Т. 1. — 704 с. — 3 000 экз. — ISBN 978-985-11-0496-9.