Арцём Анатолевіч Захараў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Арцём Захараў
Поўнае імя Арцём Анатолевіч Захараў
Нарадзіўся 12 ліпеня 2002(2002-07-12)[1] (21 год)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 184 см
Вага 67 кг
Пазіцыя брамнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Фалько
Клубная кар’ера[* 1]
2018—2020 Беларусь Гарадзея 1 (-0)
2022 Беларусь Слуцк 0 (0)
2023— Беларусь Фалько (Чаркасы)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 1 красавіка 2023.

Арцём Захараў (нар. 12 ліпеня 2002) — беларускі футбаліст, брамнік клуба «Фалько» з Чаркасаў.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец ДЮСШ футбольнага клуба «Гарадзея», з 2018 года пачаў гуляць за дубль, дзе замацаваўся на наступны год. 12 чэрвеня 2020 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў дадатковы час у матчы са «Слуцкам» (3:0). У далейшым гуляў за дубль да канца 2020 года, пасля чаго «Гарадзея» спыніла існаванне.

У чэрвені 2022 года далучыўся да «Слуцка», дзе гуляў за дубль. Пакінуў клуб па заканчэнні сезона 2022. У ліпені 2023 года папоўніў склад клуба «Фалько» з Другой лігі.

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2018 дубль Гарадзея Беларусь 5 -7
2019 дубль Гарадзея Беларусь 15 -23
2020 Д1 Гарадзея Беларусь 1 -0
2022 (2) дубль Слуцк Беларусь 5 -?

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]