Арыябарзан (сатрап)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Арыябарзан, сатрап)
Арыябарзан
Нараджэнне V стагоддзе да н.э.
Смерць мерк. 362 да н.э.
Дзеці Мітрыдат Кіяскі[d]
Дзейнасць палітык

Арыябарзан (стар.-перс.: Ariyabrdna; ? — 362 да н.э.) — дзяржаўны і ваенны дзеяч Персідскай імперыі. З роду Фарнакідаў, адгалінавання каралеўскага роду Ахеменідаў, сын сатрапа Фрыгіі Фарнабаза II.

У 407 да н.э. быў пасланы бацькам суправадзіць афінскіх пасланцаў са сталіцы Фрыгіі Дасцыліума да марскога ўзбярэжжа, адкуль яны маглі дабрацца да Афінаў. Магчыма, тады пазнаёміўся са спартанцам Анталькідам.

У 387 да н.э. змяніў бацьку на пасадзе сатрапа Фрыгіі. Новы сатрап меў прыязныя стасункі як з Афінамі, так і са Спартай. Калі Арыябарзан па невядомай прычыне паўстаў супраць Артаксеркса II, яго падтрымалі абодва полісы. Да таго ж на яго баку былі сатрапы: Маўсол з Карыі, Аронт з Арменіі, Аўтафрадат з Лідыі, Датам з Кападокіі, а таксама фараон Егіпту Тэас. Спартанскі цар ж Агесілай II прыбыў з войскам наёмнікаў. Пэўны час быў абложаны персамі ў Асасе, але вялікая колькасць саюзнікаў і раздзеленасць ворагаў дапамаглі яму выйсці з аблогі.

Дапамог афінцам атрымаць назад горад Сестас, які ім калісьці належаў. За гэта афіняне надалі яму грамадзянства полісу. Узімку 363 да н.э./362 да н.э. паўстанцы былі разгромлены, а Арыябарзан быў выдадзены персам сваім сынам Мітрадатам і раскрыжаваны. На пасадзе сатрапа Фрыгіі яго змяніў зводны брат Артабаз II.

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]