Калас (сын Гарпала)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Калас
стар.-грэч.: Κάλλας
Дата нараджэння IV стагоддзе да н.э.
Дата смерці мерк. IV стагоддзе да н.э.
Бацька Гарпал[d]
Грамадзянства
Бітвы/войны

Калас (стар.-грэч.: Κάλλας) — македонскі военачальнік, які жыў у IV стагоддзі да н.э.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Разам з Парменіёнам і Аталам, якія ўзначальвалі авангард македонскіх войскаў, быў накіраваны Філіпам II у Азію. У 335 годзе да н.э. у Траадзе Калас пацярпеў паражэнне ад таленавітага палкаводца Мемнана Родаскага, які знаходзіўся на службе ў персідскага цара Дарыя III і кіраваў да таго ж больш шматлікім войскам.

Падчас бітвы пры Граніку ў 334 годзе да н.э. Калас правадырнічаў над фесалійскай конніцай. У тым жа годзе цар Аляксандр зрабіў Каласа кіраўніком стратэгічна важнай Малой ці Гелеспонцкай Фрыгіі. Калас стаў першым з македанян, хто атрымаў ад Аляксандра персідскі тытул сатрапа. Яму было даручана збіраць даніну ў тым жа аб'ёме, што выплачвалася пры персах. Крыху пазней у падпарадкаванне Каласа была перададзена тэрыторыя Пафлагоніі.

Пасля Калас спрабаваў скарыць Віфінію, аднак гэта спроба апынулася няўдалай, бо віфінскі кіраўнік Бас здолеў адбіць напад македанян.

Больш крыніцы не паведамляюць пра Каласа. Ва ўсякім разе яшчэ пры жыцці Аляксандра пераемнікам Каласа на пасадзе сатрапа Гелеспонцкай Фрыгіі стаў Дэмарх.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Першасныя крыніцы
Даследаванні