Фарнабаз II

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Фарнабаз II
Coin Pharnabazos.jpg

Нараджэнне каля 435 да н.э.
Смерць пасля 373 да н.э.
Род Дынастыя Фарнакідаў
Бацька Фарнак II Фрыгійскі
Жонка Апама[d]
Дзеці Артабаз II
Дзейнасць губернатар
Вядомы як дзяржаўны і ваенны дзеяч Персідскай імперыі
Commons-logo.svg Фарнабаз II на Вікісховішчы

Фарнабаз ІI (каля 435 да н.э. — пасля 373 да н.э.) — дзяржаўны і ваенны дзеяч Персідскай імперыі. З роду Фарнакідаў, адгалінавання каралеўскага роду Ахеменідаў, сын Фарнака II.

Сатрап Фрыгіі[правіць | правіць зыходнік]

Да зімы 413 да н.э./412 да н.э. змяніў бацьку на пасадзе сатрапа Фрыгіі. Больш дакладная дата невядома, бо ў 422 да н.э. яго бацька яшчэ быў сатрапам. У 413 да н.э./412 да н.э. удзельнічаў у перамовах паміж Персіяй і Спартай. У 404 да н.э. разам з Кірам Малодшым і Тысафернам захапіў грэчаскія гарады Малае Азіі. У 400 да н.э. не дазволіў грэчаскім наймітам спустошыць Фрыгію. У 399 да н.э. у Фрыгію ўварваліся спартанцы. Фаранабаз, аб’яднаўшыся з Тысафернам, разбіў грэкаў. У 397 да н.э. у Магнезіі было падпісана мірнае пагадненне, вынікам чаго было прызнанне Персіяй незалежнасці грэчаскіх гарадоў Іоніі.

Будаўніцтва Персіяй флоту стала прычынай новае вайны са Спартай. Падпісаўшы перамір’е з Тысафернам, спартанскі цар Агесілай II у 396 да н.э. напаў на Фрыгію. Каб адвабіць спартанцаў, Фарнабаз накіраваў родасца Тымакрата ў Грэцыю з мэтай узбудзіць грэкаў супраць Спарты. Нягледзячы на перашкоды і інтрыгі збоку Тысаферна і Тытраўста, які змяніў Тысаферна на пасадзе сатрапа Лідыі, Фарнабаз здолеў заключыць у 395 да н.э. дамову з афінянамі, а пасля нават захапіў усе грэчаскія гарада ў Малай Азіі апроч Абідаса і Сестаса. У 394 да н.э. спартанцы пакінулі Малую Азію, а ў 393 да н.э. Фаранабаз разам з афінскім флатаводцам Конанам захапілі абтокі Мілас і Кіферу. У 387 да н.э./386 да н.э. быў падпісаны мір са Спартай, паводле якое да Персіі адышлі грэчаскія гарады ў Малой Азіі.

Вайна з Егіптам[правіць | правіць зыходнік]

Сярэбраны статэр Фарнабаза, калі ён быў сатрапам Кілікіі

За свае дасягненні ў вайне з Грэцыяй Фарнабаз быў вельмі ўшанаваны. Ён ажаніўся з дачкой караля Артаксеркса II Апамэ, ад якой меў малодшага сына Артабаза. Пасля Фарнабаза і Тытраўста прызначалі кіраўнікамі арміі, што мусіла захапіць Егіпет, які адкалоўся ад Персіі. Сатрапам жа Фрыгіі стаў сын Фарнабаза Арыябарзан. Дзве першыя выправы на Егіпет у 385 да н.э. і 383 да н.э. не прынеслі поспехаў. У 379 да н.э. — 374 да н.э. быў сатрапам Кілікіі.

У 373 да н.э. Фарнабаз ужо як адзіны кіраўнік войска распачаў новую выправу на Егіпет, сабраўшы вялікі флот у горадзе Ака (Палесціна) і наняўшы грэчаскіх наймітаў на чале з Іфікратам. Аднак персідскае войска было спынена ля крэпасці Пелузій у дэльце Ніла і было вымушана шукаць іншае адгалінаванне Нілу, каб увайсці ў краіну. У гэты час распачаліся спрэчкі паміж Фарнабазам і Іфікратам адносна тактыкі дзеянняў. Скарыстаўшыся гэтым, егіпецкі фараон Нектанеб I здолеў умацаваць сталіцу Мемфіс. Усё гэта, а таксама разліў Нілу змусілі персаў пакінуць Егіпет. Пра далейшы лёс Фарнабаза нічога невядома.


Папярэднік:
Фарнак II Фрыгійскі
Сатрапы Фрыгіі
да 413 да н.э.387 да н.э.
Пераемнік:
Арыябарзан

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]