Талін

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Рэвель)
Jump to navigation Jump to search
Горад
Талін
эст.: Tallinn
Сцяг Герб
Сцяг Герб
Tallinn old and new, Dec 2006.jpg
Краіна
Каардынаты
Кіраўнік
Заснаваны
невядома
Першае згадванне
Ранейшыя назвы
Рэвель, Калывань
Плошча
159,2 км²
Вышыня цэнтра
143 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
450 305 чалавек (2018)
Шчыльнасць
2828 чал./км²
Часавы пояс
Тэлефонны код
+372
Паштовыя індэксы
15199
Афіцыйны сайт
Талін на карце Эстоніі
Талін (Эстонія)
Талін

Талін (эст.: Tallinn; у 12191917: шведск.: , ням.: Reval) — горад, сталіца Эстоніі. Буйны пасажырскі і грузавы марскі порт у Фінскім заліве Балтыйскага мора, вузел чыгунак і аўтадарог. Міжнародны аэрапорт. Галоўны прамысловы і культурны цэнтр краіны.

Этымалогія[правіць | правіць зыходнік]

Верагодна, назва «Tallinn(a)» у эстонскай мове паходзіць ад слоў «taani linn» («дацкі град») або «tali linn» («зімовы град»)[Крыніца?].

Горад быў вядомы ў старажытнарускіх крыніцах пад назвай Калывань (магчыма, ад слова Kalevan; гл. Калеў) або Лядзяш, у скандынаўскіх — Лінданісэ (дацк.: Lyndanisse), Лінда. Пазней скандынавы і немцы звалі яго Рэваль (Reval), магчыма, ад эстонскай назвы мааконда Равала, у рускім ужыванні — Рэвель (афіцыйная назва ў Расійскай імперыі да 1917 года).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У X—XI ст. на месцы Таліна было паселішча старажытных эстаў Лінданісе. Упершыню пад назваю Калываю, упамінаецца ў 1154 арабскім географам Ідрысі і ў рускіх летапісах. У 1219 захоплены Даніяй, названы Рэвель (афіцыйна назва горада да 1917). У 1230 ўведзена любекскае гарадское права. З 1285 член Ганзы. У 1346—1561 уладанне Тэўтонскага, потым — Лівонскага ордэнаў. Гандляваў з Ноўгарадам, Псковам, Гданьскам, Любекам, Антверпенам і інш. У 1524 праведзена Рэфармацыя. У 1561—1710 пад уладай Швецыі. У 1569 горад бамбардзіраваны любекска-дацкім флотам. У 1570—71 і 1577 рускія войскі беспаспяхова імкнуліся захапіць горад у ходзе Лівонскай вайны 1558—83. У 1591—92 большая частка насельніцтва памерла ад чумы і голаду (1602). У 1634 пачалася мануфактурная вытворчасць. У Паўночную вайну 1700—21 адышоў да Расіі (1710), цэнтр Эстляндскай губерні, пабудавана ваенная гавань. Пасля злучэння чыгункай з Санкт-Пецярбургам (1870) — важны партовы горад і прамысловы цэнтр. У 1918—40 сталіца Эстоніі.

Адміністрацыйны падзел[правіць | правіць зыходнік]

Талін уваходзіць у склад павета Хар'ю, утвараючы гарадскі муніцыпалітэт Талін. У савецкі час горад уключаў чатыры раёны: Калінінскі (былы Копліскі), Ленінскі, Марскі, Кастрычніцкі. Падчас рэформаў мясцовага самакіравання 4 сакавіка 1993 года былі ўтвораны 8 гарадскіх раёнаў (эст.: linnaosad): Кесклін (Цэнтр), Крыстыйне, Ласнамяэ, Мустамяэ, Ныме (да 1940 года асобны горад), Пірыта, Пых'я-Талін (Паўночны Талін) і Хааберсці.

Кожнай раённай ўправай кіруе старэйшына (эст.: linnaosavanem). Ён прызначаецца гарадской управай па паданні мэра пасля кансультацый з адміністрацыйнымі радамі частак горада. Функцыя адміністрацыйных рад — падрыхтоўка рэкамендацый гарадскому ўраду і камісіям муніцыпалітэта з нагоды кіравання раёнамі.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Талін знаходзіцца ў Паўночнай Еўропе, на паўднёвым беразе Фінскага заліва, у 80 кіламетрах ад Хельсінкі. Самае вялікае возера Таліна — Юлемістэ (плошча 9,6 км²). Гэта галоўная крыніца пітнай вады горада. Возера Харку — другое па велічыні (плошча 1,6 км²). У адрозненне ад шматлікіх вялікіх гарадоў, адзіная значная рака ў Таліне — Пірыта — размешчаная далёка ад цэнтра горада (цяпер гарадскі раён Пірыта). Басейн ракі знаходзіцца пад аховай з-за яго маляўнічасці.

Па тэрыторыі горада праходзіць вапняковы ўступ (Глінт, або Балтыйска-Ладажскі ўступ). Ён выразна прасочваецца на Таампеа і ў Ласнамяэ.

Найвышэйшы пункт Таліна (64 метры над узроўнем мора) знаходзіцца на паўднёвым захадзе горада ў раёне Ныме.

Даўжыня берагавой лініі — 46 кіламетраў. У межах горада яна ўтварае тры вялікіх паўвострава: Коплі, Пальясаары і Какумяэ.

Адукацыя[правіць | правіць зыходнік]

Памятныя мясціны[правіць | правіць зыходнік]

Транспарт[правіць | правіць зыходнік]

Да грамадскага транспарта ў Таліне адносяцца аўтобус, трамвай, тралейбус, прыгарадныя цягнікі і паром. У горадзе дзейнічаюць 72 аўтобусныя маршруты, чатыры маршруты трамвая і чатыры тралейбусныя маршруты.

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Сцяг ЮНЕСКА Сусветная спадчына ЮНЕСКА