Асман Мусаевіч Касаеў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Асман Мусаевіч Касаеў
Касаев Осман Мусаевич.jpg
Дата нараджэння 11 кастрычніка 1916(1916-10-11)
Месца нараджэння
Дата смерці 18 лютага 1944(1944-02-18) (27 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Прыналежнасць Flag of the Soviet Union.svg СССР
Род войскаў артылерыя,
партызаны
Гады службы 19371944
Званне
Маёр
Бітвы/войны Польскі паход РСЧА,
Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і прэміі
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Айчыннай вайны I ступені
Commons-logo.svg Асман Мусаевіч Касаеў на Вікісховішчы

Асман Мусаевіч Каса́еў (19161944) — маёр Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі, камандзір партызанскага атрада Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1965).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Асман Касаеў нарадзіўся 11 кастрычніка 1916 года ў ауле Хурзук (цяпер — Карачаеўскі раён Карачаева-Чаркесіі). Па нацыянальнасці — карачаевец. У 1931 годзе ён скончыў пачатковую школу, у 1936 годзе — рабфак. У 1937 годзе Касаеў быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію. Вучыўся ў кавалерыйскім ваенным вучылішчы, але праз год быў пераведзены ў Кіеўскае артылерыйскае вучылішча. Удзельнічаў у польскім паходзе. З пачатку Вялікай Айчыннай вайны — на яе франтах[1].

Неўзабаве пасля пачатку вайны дывізія, у якой служыў Касаеў, трапіла ў акружэнне і была разгромлена. У канцы жніўня 1941 года група байцоў і камандзіраў, сярод якіх знаходзіўся і Касаеў, дайшла да Бялыніцкага раёна Магілёўскай вобласці Беларускай ССР і прыняла рашэнне пачаць баявыя дзеянні ў якасці партызанскага фарміравання. Касаеў быў абраны спачатку камісарам, а затым камандзірам партызанскага атрада, якому быў прысвоены нумар 121. Атрад паспяхова дзейнічаў у Магілёўскай вобласці, знішчаў гарнізоны, карныя атрады, склады, аўтабазы, камендатуры. Да канца 1943 года ў атрадзе налічвалася ўжо больш за 1200 партызан, і тады ён быў ператвораны ў 121-ы партызанскі полк, камандзірам якога стаў Касаеў. Да лютага 1944 года полк прыняў удзел у 70 баях, знішчыў больш за 1000 салдат і афіцэраў праціўніка, падарваў 33 нямецкія эшалоны. 17 лютага 1944 года падчас пераходу паміж населенымі пунктамі ў Бярэзінскім раёне калона партызан была атакавана нямецкай авіяцыяй. Касаеў атрымаў цяжкія раненні і праз 18 гадзін, 18 лютага 1944 года, памёр.

Надмагільная пліта на Вайсковых могілках у Магілёве

Першапачаткова быў пахаваны ў вёсцы Хрыпялёва Бялыніцкага раёна, але ў жніўні 1948 года перапахаваны ў брацкай магіле на Вайсковых могілках па вуліцы Лазарэнкі ў Магілёве[1].

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 8 мая 1965 года «напярэдаднi 20-годдзя Перамогі савецкага народа над фашысцкай Германіяй за адмысловыя заслугі ў барацьбе супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў у тыле праціўніка і праяўленыя пры гэтым адвагу і геройства» маёр Асман Касаеў пасмяротна быў ганараваны высокім званнем Героя Савецкага Саюза. Таксама быў узнагароджаны ордэнамі Леніна і Айчыннай вайны 1-й ступені, медалём[1].

У гонар Касаева вёска Сермяжанка Бялыніцкага раёна перайменавана ў Асман-Касаева. Таксама ў яго гонар названы вуліцы ў Магілёве і Чаркеску, школа ў вёсцы Заполле Бялыніцкага раёна, пастаўлены абеліск у вёсцы Вугольшчына і бюст у ауле Учкулан[1].

Таксама ў яго гонар названы перавал за Заходнім Каўказе.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382.
  • Всенародная борьба в Белоруссии. В 3 т. —Минск: «Беларусь», 1984.
  • Люди легенд. Выпуск 4. — М., 1971.
  • Навечно в сердце народном. 3-е изд., доп. и испр. — Минск, 1984.