Хрыпялёва
Выгляд
Вёска
Хрыпялёва
|
Хрыпялёва[1] (трансліт.: Chrypialiova, руск.: Хрипелёво) — вёска ў Магілёўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Вендаражскага сельсавета.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Згадваецца ў 1647 годзе як вёска Храпялёва ў складзе маёнтка Княжыцы ў Аршанскім павеце Вялікага Княства Літоўскага[2], у 1654 годзе - пры перадачы лідскім харунжым Янам Курчом з жонкай Барбарай (з Друцкіх-Сакалінскіх; атрымала Княжыцы ў спадчыну ад першага мужа, князя Юрыя Галоўчынскага) у заставу магілёўскаму бурмістру Раману Рабровічу з жонкай Арынай Аўхімаўнай[3].
У 1926—1937 гадах цэнтр Хрыпялёўскага нацыянальнага польскага сельсавета, у 1937—1954 гадах цэнтр Хрыпялёўскага сельсавета.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Хрыпялёў, м.
- ↑ НГАБ у Мінску, ф. 1775, воп. 1, спр. 1, с. 707
- ↑ НГАБ, ф. 1817, воп. 1, спр. 81, с. 143
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх