Перайсці да зместу

Астравы Свердрупа

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Астравы Свердрупа
англ. Sverdrup Islands
Характарыстыкі
Колькасць астравоў60 
Найбуйнейшы востраўАксель-Хейберг 
Агульная плошча75 000 км²
Найвышэйшы пункт2 210 м
Размяшчэнне
78°30′00″ пн. ш. 95°00′00″ з. д.HGЯO
АкваторыяПаўночны Ледавіты акіян
Краіна
Астравы Свердрупа (Канада)
Астравы Свердрупа
Астравы Свердрупа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Астравы Све́рдрупа[1] (англ.: Sverdrup Islands) — група астравоў на поўначы Канадскага Арктычнага архіпелага, у складзе Астравоў Каралевы Елізаветы. Названы ў гонар нарвежскага палярнага даследчыка Ота Свердрупа, які адкрыў шэраг астравоў у 1898—1902 гадах.

Агульная плошча астравоў складае каля 75 000 км². Самыя буйныя астравы: Аксель-Хейберг (40 900 км²), Элеф-Рынгнес (10 800 км²), Амунд-Рынгнес (6 100 км²). На Аксель-Хейберг — высокія горы (да 2134 м), дзве вялікія ледавіковыя шапкі і дробныя ледавікі агульнай плошчай 12 500 км², берагі парэзаныя фіёрдамі. Астатнія астравы раўнінныя або пагорыстыя. На востраве Элеф-Рынгнес ёсць аэрапорт і метэастанцыя Ісаксен (з 1948 года).

Зноскі