Астрамінералогія
Выгляд
Астрамінералогія (англ.: Astromineralogy) — адзін з перспектыўных напрамкаў сучаснай мінералогіі, які ўзнік на стыку мінералогіі, фізікі і астраноміі.
Астрамінералогія займаецца вывучэннем мінералаў і мінеральнага складу астэроідаў, метэарытаў і іншых нябесных целаў, а таксама астранамічнай спектраскапіі астэроідаў, камет, метэораў і пылу калязорнага асяроддзя ў цэлым.
З іншага боку, у крышталях мінералаў і тоўшчах парод фіксуюцца і на працягу мільярдаў гадоў геалагічнай гісторыі захоўваюцца прыкметы, якія характарызуюць не толькі эвалюцыю планеты Зямля, але і яе ўзаемадзеянне з космасам, з іншымі нябеснымі аб'ектамі і касмічнымі з'явамі (Жабін, 1982).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- А. Г. Жабин. Космические процессы и минералообразование
- Thomas K. Henning, T. K. Henning. Astromineralogy // Springer-Verlag New York, LLC, 2002, p. 296. ISBN 3-5404-4323-1, ISBN 978-3540-4432-30
- Astromineralogy of Comets and Protoplanetary Архівавана 2 чэрвеня 2010.