Інжынерная геалогія
Інжынерная геалогія — галіна геалогіі, якая вывучае верхнія гарызонты зямной кары і яе дынаміку ў сувязі з інжынерна-будаўнічай дзейнасцю. Даследуе склад і ўласцівасці горных парод як асновы для фундаментаў; распрацоўвае прагнозы працэсаў і з'яў, якія ўзнікаюць пры ўзаемадзеянні збудаванняў з прыроднымі структурамі, вызначае шляхі прадухілення магчымага іх шкоднага ўплыву. Падзяляецца на грунтазнаўства, уласна інжынерную і рэгіянальную геалогію.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Геаграфічныя паняцці і тэрміны. Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1993. ISBN 5-85700-085-8